Перайсці да зместу

Апука

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Медаль «Апука» з серыі «Беларускія народныя спартыўныя гульні». Аляксандр Іванавіч Зіменка. 1981

Апу́ка — беларуская народная гульня. Гуляюць дзве каманды. Кожная выбірае вядучага. На пляцоўцы праводзяць 2 лініі паміж камандамі на адлегласці 30 — 40 м. Удзельнікі каманды «горада» па чарзе бітой кідаюць апуку (мяч памерам з тэнісны) у бок праціўніка (у «поле»). Калі гульцы «палявой» каманды зловяць мяч з лёту, каманды мяняюцца месцамі. Калі мяч не злоўлены, «палявыя» гульцы падхопліваюць яго і ад сваёй лініі кідаюць у гульца «гарадской» каманды, які ў гэты час павінен дабегчы да чужой лініі і вярнуцца да сваіх; калі мяч пападзе ў гульца, каманды таксама мяняюцца месцамі. У залежнасці ад мясцовай назвы мяча, «горада», «поля» і інш. элементаў гульня называецца перагон, салавей, ілкі, лавец.