Апёк
Выгляд
| Тэрмічныя і хімічныя апёкі | |
|---|---|
| Апёкі кісці 2—4-й ступені, з частковым абвугліваннем тканак. | |
| МКХ-10 | T20—T32 |
| МКХ-9 | 940-949 |
| DiseasesDB | 1791 |
| MedlinePlus | 000030 |
| MeSH | D002056 |
Апёк — пашкоджанне тканак арганізма, выкліканае уздзеяннем высокай тэмпературы або ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў (лугам, кіслатой, солямі цяжкіх металаў і інш).
Адрозніваюць 4 ступені апёкаў: пачырваненне скуры, утварэнне пузыроў, амярцвенне ўсіх слаёў скуры, абвугліванне тканак. Ступень апёку вызначаецца велічынёй плошчы і глыбінёй пашкоджанні тканак. Чым большую плошчу ён займае і чым глыбейшае пашкоджанне тканак, тым цяжэйшы стан апёку. Першая дапамога пры апёках — спыненне ўздзеяння знешніх фактараў і апрацоўка раны.
Асаблівая форма апёкаў — прамянёвыя апёкі (сонечныя, рэнтгенаўскія і інш.) і ўдар электрычнасці.