Арка Этрускаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арка Этрускаў

Арка Этрускаў, або Аўгуста — брама ў Перуджы, частка гарадскіх умацаванняў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Была пабудавана прыкладна ў III ст. да н.э. і з'яўлялася аднымі з сямі гарадскіх варот. У I ст. да н.э. на арцы быў зроблены надпіс «Augusta Perusia» у гонар таго, што горад быў заваяваны імператарам Аўгустам пасля сямімесячнай аблогі каля 40 года да н.э. У той часам праходзілі жорсткія сутыкненні паміж Маркам Антоніем і Актавіянам Аўгустам. Брат Марка, Люцый, схаваўся ў Перуджы, якая была амаль непрыступнай з-за свайго месцазнаходжання і магутнай крапасной сцяны. Акрамя таго, гістарычныя хронікі гавораць, што колькасць салдатаў Люцыя была большай, чым у праціўніка, а горад меў немалыя запасы харча і зброі. Ваенны паход супраць мяцежнікаў узначальваў асабіста Аўгуст. Калі Перуджа была захоплена, імператар загадаў разрабаваць і спаліць горад, цэлымі засталіся толькі храмы Юноны і Вулкана. Пазней, каб хоць трохі «рэабілітаваць» сябе, Аўгуст даў дазвол нанова адбудаваць Перуджу, але горад павінен быў называцца Augusta Perusia. Адпаведныя надпісы з'явіліся на браме Порта Марцыя і Арцы Этрускаў.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Дэталі аркі

Брама заціснута паміж дзвюма вежамі, звужэнне якіх праведзена пры дапамозе паступовага водступу радоў. Арка, пралётам 4,35 м, складзена з двух радоў канструктыўных клінаў; трэці рад з'яўляецца дэкаратыўным архівольтам. Скульптурныя галовы ў пазухах аркі дададзены пазней. Фрыз, які аддзяляе арку брамы ад верхняй, дэкаратыўнай аркі, малюе карлікавую каланаду, стылізаваную ў выглядзе трыгліфнага фрыза і лацінскім надпісам — «Colonia Vibia», зробленым па загадзе Гая Вібія Трэбаніяна Гала, які кіраваў у 251—253 гадах. Паміж канеліраванымі пілястрамі з іанічнымі капітэлямі, як бы ў метопах, паказаны круглыя шчыты. Верхняя арка апраўлена гладкімі вялікімі пілястрамі; іх іанічная капітэль вельмі спрошчана і ў сярэдзіне ўпрыгожана кветкай. Верхняя арка лягчэйша зя ніжнюю; яна складзена з аднаго раду клінаў, яе архівольт ужо, чым у ніжняй. Падмурак правай арачнай вежы ў XVII стагоддзі быў упрыгожаны фантанам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Кауфман С. А., Николаев И. С., Цирес А. Г.,Блаватский В. Д. Всеобщая история архитектуры, том. II, книга 2. М.: Издательство академии архитектуры СССР, 1948.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]