Арлон
| Горад | |||||
| Арлон | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Arlon | |||||
|
|||||
| 49°41′ пн. ш. 05°49′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Валонія | ||||
| Правінцыя | Люксембург | ||||
| Мэр | Раймонд Біран | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 118,64 км² | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 26 929 чалавек (2008) | ||||
| Шчыльнасць | 227 чал./км² | ||||
| Афіцыйная мова | французская | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 063 | ||||
| Паштовыя індэксы | 6700, 6704, 6706 | ||||
|
|
|||||
| arlon.be (фр.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Арлон (фр.: Arlon, ням.: Arel, нідэрл.: Aarlen) — галоўны горад правінцыі Люксембург на паўднёвым усходзе Бельгіі. Насельніцтва 26,4 тыс. чалавек, пераважна франкамоўнае.
Колькасць і якасць антычных знаходак у Арлоне і ваколіцах дазваляе лічыць яго найстаражытнейшым горадам на тэрыторыі Бельгіі (хоць па дакументах Тонгерэн больш старажытны). Рымскімі тэрмамі арлонцы карысталіся яшчэ нават у сярэднявеччы, калі горадам кіравалі графы і маркграфы Лімбургскага дома. Тытул маркграф меў і Рычард Ільвінае Сэрца, які выступіў з Арлонскага замка ў крыжовы паход.
У XVI—XVIII стст. Арлон знаходзіўся ў цэнтры войнаў французаў з іспанцамі, якія зраўнялі з зямлёй яго багатую некалі архітэктурную спадчыну. Асабліва моцны ўрон нанеслі гораду войскі Франсуа дэ Гіза ў 1558 годзе. Бязлітасная барацьба ішла за Арлон, умацаваны Вабанам, і падчас Рэвалюцыйных войнаў.
Найбуйнейшым прадпрыемствам сучаснага горада з’яўляецца шакаладная фабрыка Ferrero Rocher.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Wettelijke Bevolking per gemeente op 1 januari 2018 — Statbel. Праверана 9 сакавіка 2019.
- ↑ Population par lieu de résidence, nationalité (Belge/non-Belge), état civil, âge et sexe
- ↑ https://www.lemonde.fr/m-le-mag/article/2026/06/19/en-belgique-des-communes-wallonnes-coupent-les-ponts-avec-les-villes-passees-au-rn_6704901_4500055.html
- ↑ https://france3-regions.franceinfo.fr/grand-est/moselle/hayange/politique-arlon-rompt-son-jumelage-hayange-devenue-mairie-fn-477117.html
