Арман-Маршал Сіла
Выгляд
Арман-Маршал Сіла | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | тэквандо |
Клуб | Спартыўны камітэт Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь |
Нарадзіўся |
13 ліпеня 1994 (30 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Трэнеры | Ю. Сухавіцкая |
Арман-Маршал Сіла (нар. 13 ліпеня 1994, Мінск) — беларускі спартсмен (тэквандо). Майстар спорту міжнароднага класа, 3-разовы чэмпіён Еўропы. Вагавая катэгорыя — звыш 87 кг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Займацца тэквандо пачаў з шасці гадоў у Мінскай гарадской СДЮШАР прафсаюзаў. Трэнеры: Юлія Сухавіцкая і Алеся Чарняўская. Чэмпіён Еўропы сярод юніёраў 2011 года, сярод моладзі 2012 і 2013 гадоў і сярод дарослых 2014 года. Выйграў чэмпіянат Еўропы па тэквандо 2016 (у фінальнай схватцы перамог расіяніна Рамана Кузняцова). Адзіны прадстаўнік зборнай Беларусі па тэквандо на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанейра быў адхілены ад спаборніцтваў, бо ў яго допінг-пробе быў выяўлены мельдоній.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце taekwondodata.com (англ.)
- Профіль Архівавана 15 студзеня 2015. на сайце Беларускай федэрацыі тэквандо