Арсеній (епіскап полацкі)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арсеній
Род дзейнасці: Епіскап полацкі
Дата нараджэння: невядома
Дата смерці: 1576
Месца смерці:
Бацька: Багдан Рыгоравіч Гарабурда[d]
Дзеці: Пётр Анцуціч Гарабурда[d] і Васіль Гарабурда

Арсеній «Шышка», свецкае імя Анцута Багданавіч Гарабурда (? — 1576) — епіскап полацкі (1562—1563).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Звесткі пра епіскапа Арсенія скупыя і супярэчлівыя. У намінацыйным прывілеі 1562 года ад вял.кн. Жыгімонта Аўгуста ён называецца «інакам Арсеніем Шышкам»[1]. Шышка было распаўсюджаным прозвішчам сярод полацкіх мяшчан і шляхты таго часу, але магло быць і мянушкай. Паводле гісторыка-езуіта ХVІІІ ст. К. Нясецкага, з 1562 года полацкім епіскапам быў Анцута Гарабурда, які пасля ўзяцця Полацка (1563) маскоўскімі войскамі разам са сваякамі трапіў палон[2]. Пры гэтым з іншых крыніц вядома, што епіскап Арсеній і некалькі Гарабурдаў былі паланёны. Мусіць, улічваючы звесткі Нясецкага, дарэвалюцыйныя расійскія даведачныя выданні называюць полацкага епіскапа Арсеніем Гарабурдай.

Вядома, Арсеній было інацкім імем, якое звычайна выбіралася на літару адпаведную першай з імя свецкага, т.б. Анцута. Пастрыгся Анцута ў сталым узросце, бо на той час меў прынамсі двух дарослых сыноў — Пятра і Васіля. Станам на 1562 год Арсеній быў манахам Полацкага Іаана-Прадцечанскага манастыра і, верагодна, яго настаяцелем. Магчыма, Арсеній быў фундатарам або апекуном Полацкай ананімнай друкарні, дзе сярод іншых мог працаваць яго сын Васіль[3]. У 1562 годзе, з прадстаўлення полацкіх баяр і мяшчан, 22 кастрычніка быў намінаваны Жыгімонтам Аўгустам у епіскапы полацкія.

Пасля ўзяцця Полацка маскоўскімі войскамі, 15 лютага 1563 года Арсеній разам са сваякамі і іншымі палачанамі трапіў у палон і адпраўлены ў Маскву. Пазней быў сасланы і зняволены ў Спаса-Каменным манастыры на Кубенскім возеры, дзе і памёр. Магчыма, у гэтым праявіўся макабрычны гумар цара Івана IV — Полацкі Іаана-Прадцечанскі манастыр таксама быў астраўны[3].

Зноскі

  1. Жалованная грамота…
  2. Niesiecki K. Herbarz polski… T. 4., S. 341.
  3. 3,0 3,1 Дзюбан Р. Друкарів захоплено… С. 41-42.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Niesiecki K. Herbarz polski Kaspra Niesieckiego S. J. powiększony dodatkami z poźniejszych autorów, rękopisów, dowodów urzędowych i wydany przez Jana Nep. Bobrowicza // Kasper Niesiecki. — Lipsk, 1839. — T. 4. — 518 s.
  • Жалованная грамота полоцкого Предтеченского монастыря иноку Арсению Шишке на Полоцкую и Витебскую архіепископию 22 октября 1562 г. // Вђстникъ Западной Россіи: Май; Годъ третій. — Вильна, 1865. — Т. 3. — С. 28-29.
  • Дзюбан Р. Друкарів захоплено в Полоцьку (до початків білоруського, українського та московського друкарства). Робоча гіпотеза. — Львів, 2013. — 64 с. : іл. — ISBN 978-966-397-180-3