Артур Аліксаар
Артур Аліксаар | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 красавіка 1923[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1966[1][2] (43 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, пісьменнік |
Артур Аліксаар (англ.: Artur Alliksaar, 15 красавіка 1923, Тарту, Эстонія — 12 жніўня 1966, Тарту, Эстонская ССР) — эстонскі паэт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1931 годзе паступіў у пачатковую школу, у 1937 годзе — у гімназію Хуга Трэфнера, затым на працягу кароткага перыяду часу працаваў у 1942 годзе на чыгунцы разам з бацькам і ў тым жа годзе пачаў вывучаць права ў Тартускім універсітэце. У 1943—1944 гадах служыў добраахвотнікам у радах Эстонскага легіёна СС, ваяваў на Усходнім фронце. Пасля саветызацыі Эстоніі некаторы час правёў у партызанскіх атрадах «Лясных братоў».
Пазней вярнуўся ў Тарту і зноў працаваў на чыгунцы, быў арыштаваны ў 1949 годзе за «злоўжыванні», а ў 1954 годзе да абвінавачанняў дадалі здраду радзіме. У 1949—1957 гадах знаходзіўся ў ссылцы. Быў у зняволенні ў Нарве і Мардовіі. У 1957 годзе быў вызвалены, але паселены ў Валагодскай вобласці, бо вяртацца ў Эстонію яму было забаронена. Ён, аднак, таемна вярнуўся ў Тарту ў 1958 годзе і працаваў на бровары, будоўлях і чыгунцы, адначасова займаючыся паэзіяй. Бліжэй да канца жыцця страціў дом у выніку пажару і стаў бяздомным, жывучы ў гаражах і адрынах.
Пахаваны на тартускіх могілках Паўлусэ.
Напісаў даволі шмат вершаў, у асноўным верлібрам, якія праз шмат дзесяцігоддзяў былі высока ацэнены крытыкай, але пры жыцці было апублікавана толькі некалькі з іх. Напісаў таксама адну п’есу. Поўны збор яго твораў выйшаў у Эстоніі ў 1997 годзе.
Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #1025760050 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.