Артур Амрэ
Артур Амрэ | |
---|---|
нарв.: Arthur Omre | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Porsgrunn |
Дата нараджэння | 17 снежня 1887[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 жніўня 1967[1][2][…] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | інжынер, журналіст, пісьменнік, бізнесмен |
Прэміі |
Gyldendal's Endowment[d] (1938) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артур Амрэ (17 снежня 1887, Брунланес (цяпер камуна Ларвік) — 16 жніўня 1967, Порсгрун) — нарвежскі пісьменнік, аўтар раманаў і апавяданняў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў фюльке Вестфал. Пачаў працоўную жыццё ў 15 гадоў, папрацаваў мараком і журналістам, жыў у ЗША, працаваў канструктарам, затым вярнуўся ў Нарвегію і працаваў інжынерам у Осла; пазней адкрыў уласны бізнэс па праектаванню дамоў і імпарту машын у нарвежскай сталіцы, але збанкрутаваўся ў 1922 годзе. З гэтага часу ён не захацеў больш вяртацца да сумленнай працы і пачаў жыць жыццём злачынцы, займаючыся кантрабандай, крадзяжамі і махлярствам, неаднаразова арыштоўваўся і ў выніку быў асуджаны на некалькі гадоў зьняволення.
Выйшаўшы з турмы ў 1935 годзе, Амрэ вырашыў стаць пісьменнікам; яго літаратурным дэбютам стаў раман пра жыццё кантрабандыстаў, які шмат у чым адлюстроўвае яго ўласны жыццёвы досвед. У другой палове 1930-х гадоў напісаў яшчэ некалькі раманаў, у 1938 годзе быў узнагароджаны прэміяй Гульдэндаля.
На беларускую мову апавяданне «Вернасць» пераклаў Іван Чыгрынаў (часопіс «Полымя» № 8, 1967 год).
Зноскі
- ↑ а б Ole Arthur Omre Antonisen, Antoniussen, Juel // Norsk biografisk leksikon — Kunnskapsforlaget. — ISSN 2464-1502 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Arthur Omre // Brockhaus Enzyklopädie