Іван Чыгрынаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў
Дата нараджэння 21 снежня 1934(1934-12-21)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 студзеня 1996(1996-01-05) (61 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, публіцыст, драматург, перакладчык, літаратурны крытык, сцэнарыст, рэдактар
Гады творчасці 1958-1996
Кірунак проза
Жанр ваенная проза
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Прэміі Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды Ордэн Дружбы народаў BLR Medal of Francysk Skaryna ribbon (1989-2017).svg Народны пісьменнік Рэспублікі Беларусь
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іва́н Гаўры́лавіч Чыгры́наў (21 снежня 1934, вёска Вялікі Бор Касцюковіцкага раёна Магілёўскай вобласці — 5 студзеня 1996) — беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — Гаўрыла Чыгрынаў быў старшыней сельсавета. Маці — Хадоска Ігнатаўна была звычайнай працаўніцай-калгасніцай. У дзяцінстве перажыў Вялікую Айчынную вайну. У 1940 годзе пайшоў у першы клас Вялікаборскай сямігодкі. Нямецкая акупацыя перапыніла вучобу, але пасля вызвалення Магілеўшчыны ад фашыстаў будучы пісьменнік зноў сеў за школьную парту і ў 1949 годзе паспяхова скончыў сямігодку. Далей вучыўся ў Саматэвіцкай сярэдняй школе, якую скончыў у 1952 годзе. Пасля школы паступіў на аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. У 1950-я гады быў супрацоўнікам газеты «Прыпяцкая праўда»[2]. Пасля заканчэння ўніверсітэта (1957) працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі літаратуры і мастацтва ў выдавецтве Акадэміі навук БССР. У 1965—1975 — рэдактар аддзела публіцыстыкі і нарыса ў часопісе «Полымя». З 1975 года намеснік старшыні, а ў 1976—1986 гадах — сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1987 годзе абраны старшынёй праўлення Беларускага фонду культуры. З 1989 года — галоўны рэдактар часопіса «Спадчына».

У 1978 годзе ў складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у рабоце XXXIII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1986—1990), старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па нацыянальных пытаннях і міжнацыянальных адносінах (1988—1990).

Магіла пісьменніка на Усходніх могілках Мінска

У 1988 г. ўваходзіў у склад Дзяржаўнай камісіі па расследванні злачынстваў у Курапатах.

Народны пісьменнік Беларусі (1994 г.).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

У друку дэбютаваў вершам «Сон трактарыста» у 1952 годзе, як празаік — у 1958 годзе (газета «Чырвоная змена»). Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей «Птушкі ляцяць на волю» (1965), «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973), «Ці бываюць у выраі ластаўкі?» (1983).

Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў: «Плач перапёлкі» (1972), «Апраўданне крыві» (1977), «Свае і чужыя» (1984), «Вяртанне да віны» (1992), «Не ўсе мы згінем» (1996).

Аўтар п’ес — «Дзівак з Ганчарнай вуліцы» (1986), «Следчая справа Вашчылы» (1988), «Чалавек з мядзвежым тварам» (1988), «Звон — не малітва» (1988), «Толькі мёртвыя не вяртаюцца» (1989), «Ігракі» (1989), «Прымак» (1994), кнігі крытыкі і публіцыстыкі — «Новае ў жыцці, новае ў літаратуры» (1983), «Паміж сонцам і месяцам» (1994). У 1984 годзе выйшлі выбраныя творы ў 3 тамах.

Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…» (пастаўлены ў 1973).

Пераклаў з рускай мовы «Аптымістычную трагедыю  (руск.)» У. Вішнеўскага.

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1979) за раманы «Плач перапёлкі», «Апраўданне крыві», Дзяржаўнай прэміі БССР (1974) як сааўтар сцэнарыя тэлефільма «Руіны страляюць…».

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Мемарыяльная дошка Івану Чыгрынаву ў Магілёве.

На будынку сярэдняй школы № 6 г. Магілёва ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларускія пісьменнікі: 1917—1990. Уклад.: А. Гардзіцкі. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. ISBN 5-340-00709-X

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]