Артхаус

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Артха́ус (англ.: Art house, літар. «дом мастацтваў») — кінапракатная ніша, у якую трапляюць фільмы, не разлічаныя на шырокую аўдыторыю, якія дэманструюцца, як правіла, у спецыялізаваных (так званых «артхаусных») кінатэатрах. Да катэгорыі артхауса адносяць фэстывальнае немэйнстрымнае кіно; стужкі, арыентаваныя на думаючага гледача; жанравыя карціны, якія пашыраюць уяўленні пра жанр; працы класікаў сусветнага кінематографа, а таксама кіно этнічных меншасцей.

Само паняцце «артхаус» узнікла ў другой палове 1940-х гадоў у ЗША, дзе так сталі называць кінатэатры, якія спецыялізуюцца на паказе класічных даваенных галівудскіх стужак, а таксама фільмаў замежнай (гэта значыць не амерыканскай) і мясцовай незалежнай вытворчасці[1][2].

У 1955 годзе ў Парыжы заснавана Міжнародная канфедэрацыя артхаусных кінатэатраў CICAE (фр.: Confédération Internationale des Cinémas d'Art et d'Essai). Членам CICAE з'яўляецца заснаванае ў 1992 годзе аб'яднанне Europa Cinemas, у якое ўваходзяць кінатэатры, якія падтрымліваюць еўрапейскае кіно.

Зноскі

  1. Barbara Wilinsky. The Image of Culture: Art Houses and Film Exhibition // Sure Seaters: The Emergence of Art House Cinema — Minneapolis: University of Minnesota Press, 2001. — P. 1—10. — 288 p. — (Commerce and Mass Culture). — ISBN 0-8166-3563-3.
  2. Антон Мазуров. Артхаус — резервация кино. Тупопрокат и искусство. OM-light (2007-04-01). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2013. Праверана 30 жніўня 2013.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]