Арусь Аруцюнаўна Асран

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Арусь Аруцюнаўна Асран
Дата нараджэння: 26 лістапада (9 снежня) 1904
Месца нараджэння:
Дата смерці: 28 чэрвеня 1987(1987-06-28)[1] (82 гады)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Муж: Вартан Аджэмян[d]
Прафесія: актрыса
Узнагароды:
IMDb: nm1341819
Commons-logo.svg Арусь Аруцюнаўна Асран на ВікіСховішчы

Арусь Аруцюнаўна (Арцемьеўна) Асран (арм.: Արուս Ասրյան; 1904, Тыфліс1987, Ерэван) — армянская савецкая актрыса. Народная артыстка СССР (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 26 лістапада (9 снежня) 1904 у Тыфлісе, цяпер — Тбілісі, Грузія (паводле іншых крыніц - у с. Вардаблур, Барчалінскі павет, Тыфліская губерня, цяпер у Ларыйскай вобласці, Арменія[2]).

Вучылася ў сяле Санаін. Бацька актрысы працаваў у шахтах Алавердзі. У сувязі з вельмі цяжкім жыццём, сям'я пераехала ў Тыфліс.

У 1918 годзе дэбютавала ў ролі Ануш («Ануш» А. Т. Тыграняна) у Тыфліскім тэатры аперэты.

З 1923 года — у Тыфліскім армянскім драматычным тэатры.

З 1929 года — у Ленінаканскім драматычным тэатры ім. А. Мравяна (цяпер Гюмрыйскі драматычны тэатр ім. Вардана Аджэмяна).

З 1940 года — у Тэатры імя Сундукяна (Ерэван).

Памерла 28 чэрвеня 1987 года ў Ерэване. Пахавана ў пантэоне парка ім. Камітаса.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

  • Муж — Варан Мкртычавіч Аджэмян (19051977), акцёр, тэатральны рэжысёр, народны артыст СССР (1965)
  • Сын — Аляксандр Варданавіч Аджэмян (1925—1987), кампазітар, народны артыст Армянскай ССР (1984).

Прызнанні і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. Асрян Арус Арутюновна 09.12.1904 — 28.06.1987
  3. Хронография Еревана = Երևանի տարեգրությունը. — Ер.: Музей истории города Еревана, 2009. — С. 104. — 240 с.
  4. Театральная Энциклопедия. драма опера балет оперетта цирк эстрада драматург режиссёр

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]