Архегоній

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Архегоніі)
Jump to navigation Jump to search
Архегоній прадстаўніка роду Porella з аддзелу Пячоначныя імхі (Marchantiophyta)

Архегоній, або Архегонія (стар.-грэч.: ἀρχήпачатак, γονήнашчадства) — жаночы орган палавога размнажэння ў вышэйшых споравых (мохападобных, папапацепадобныя і інш) і голанасенных раслін, мнагаклетачны орган палавога размнажэння гаметафітаў; гаметангій, у якім развіваюцца жаночыя гаметыяйцаклеткі.

Архегоній у вышэйшых раслін — невялікае колбападобнае цельца, якое складаецца з ножкі, ніжняй пашыранай часткі (брушка) і верхняй звужанай часткі (шыйкі). Звонку архегоній абаронены бясплоднымі клеткамі. У брушку архегонія знаходзіцца яйцаклетка.

Аагоній[правіць | правіць зыходнік]

Аднаклеткавыя жаночыя палавыя органы водарасцей прынята называць аагоніямі. Аднак звычайна альголагі аагоніямі называюць і шматклеткавыя жаночыя гаметангіі харавых водарасцей.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Коровкин О. А. Анатомия и морфология высших растений: словарь терминов. — М.: Дрофа, 2007. — С. 16. — 268, [4] с. — (Биологические науки: Словари терминов). — 3000 экз. ISBN 978-5-358-01214-1. — УДК 581.4(038)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]