Упсальская архідыяцэзія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Архідыяцэзія Упсалы
Archidioecesis Upsaliensis
Uppsala domkyrka view01sml.jpg
Сабор Святога Лаўрэнція, Упсала, Швецыя
Галоўны горад Упсала, Швецыя
Краіна Flag of Sweden.svg Швецыя
Дата скасавання 1 жніўня 1557
Кафедральны сабор Сабор святога Лаўрэнція

Упсальская архідыяцэзія (лац.: archidioecesis Upsaliensis) — ліквідаваная архідыяцэзія Рымска-Каталіцкая царква з цэнтрам Упсала, Швецыя. Архідыяцэзія Упсалы распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на ўсю тэрыторыю Швецыю і частку тэрыторыі сучаснай фінляндыі. У мітаполію Упсалы ўваходзіла дыяцэзія Аба. Кафедральным саборам архідыяцэзіі Упсалы была царква святога Лаўрэнція.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная старонка: Спіс архібіскупаў Упсалы

У другой палове XI стагоддзя была створана дыяцэзія Упсалы, якая была выдзелена з архідыяцэзіі Гамбурга-Брэмена (сёння — Гамбургская архідыяцэзія). Першапачаткова дыяцэзія Упсалы уваходзіла ў мітраполію Гамбурга-Брэмена. У 1104 годзе епархія Упсалы увайшла ў мітраполію Лунда, Швецыя. У 1134 годзе у дыяцэзію Упсалы была ўключана частка дыяцэзіі Сігтуны. У 1152 годзе кардынал Нікалас Брэйспір (будучы Рымскі Папа Адрыян VI) наведаў Швецыюі правёў ў горадзе Лінчэпінг Сінод мясцовай шведскай царквы. У 1164 Рымскі папа Александр ІІІ узвёў дыяцэзію Упсалы ў ранг архідыяцэзіі.

У 1284 годзе пачалося будаўніцтва сабора святога Лаўрэнція, які быў асвечаны ў 1425 годзе.

Апошнім архібіскупам Упсальскай архідыяцэзіі, які знаходзіўся ў зносінах са Святым Прастолам, быў Олаф Магнус. У 1523 годзе ён быў пасланы каралём Густавам I Вазам у [[Горад Рым|Рым], адкуль ён пасля ўзмацнення ў Швецыі Рэфармацыі болш ужо не вярнуўся. Пасля яго смерці 1 жніўня 1557 года Упсальская архідыяцэзія была ліквідавана Святым Прастолам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]