Упсальская архідыяцэзія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Архідыяцэзія Упсалы
Archidioecesis Upsaliensis
Галоўны горад Упсала, Швецыя
Краіна  Швецыя
Дата заснавання 1 жніўня 1164
Дата скасавання 1 жніўня 1557
Кафедральны сабор Сабор святога Лаўрэнція

Упсальская архідыяцэзія (лац.: archidioecesis Upsaliensis) — ліквідаваная архідыяцэзія Рымска-Каталіцкая царква з цэнтрам Упсала, Швецыя. Архідыяцэзія Упсалы распаўсюджвала сваю юрысдыкцыю на ўсю тэрыторыю Швецыю і частку тэрыторыі сучаснай фінляндыі. У мітаполію Упсалы ўваходзіла дыяцэзія Аба. Кафедральным саборам архідыяцэзіі Упсалы была царква святога Лаўрэнція.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная старонка: Спіс архібіскупаў Упсалы

У другой палове XI стагоддзя была створана дыяцэзія Упсалы, якая была выдзелена з архідыяцэзіі Гамбурга-Брэмена (сёння — Гамбургская архідыяцэзія). Першапачаткова дыяцэзія Упсалы уваходзіла ў мітраполію Гамбурга-Брэмена. У 1104 годзе епархія Упсалы увайшла ў мітраполію Лунда, Швецыя. У 1134 годзе у дыяцэзію Упсалы была ўключана частка дыяцэзіі Сігтуны. У 1152 годзе кардынал Нікалас Брэйспір (будучы Рымскі Папа Адрыян VI) наведаў Швецыюі правёў ў горадзе Лінчэпінг Сінод мясцовай шведскай царквы. У 1164 Рымскі Папа Александр ІІІ узвёў дыяцэзію Упсалы ў ранг архідыяцэзіі.

У 1284 годзе пачалося будаўніцтва сабора святога Лаўрэнція, які быў асвечаны ў 1425 годзе.

Апошнім архібіскупам Упсальскай архідыяцэзіі, які знаходзіўся ў зносінах са Святым Прастолам, быў Олаф Магнус. У 1523 годзе ён быў пасланы каралём Густавам I Вазам у Рым, адкуль ён пасля ўзмацнення ў Швецыі Рэфармацыі болш ужо не вярнуўся. Пасля яго смерці 1 жніўня 1557 года Упсальская архідыяцэзія была ліквідавана Святым Прастолам.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]