Архіпелаг ГУЛАГ
| Архіпелаг ГУЛАГ | |
|---|---|
| Архипелаг ГУЛАГ | |
| | |
| Жанр | нарыс |
| Аўтар | Аляксандр Салжаніцын |
| Мова арыгінала | руская |
| Дата напісання | 1958—1968 |
| Дата першай публікацыі | 1973 |
| Выдавецтва | Éditions du Seuil[d], Советский писатель[d] і Новый мир[d] |
| Месца публікацыі | Францыя |
«Архіпелаг ГУЛАГ» (руск.: Архипелаг ГУЛАГ) — нарыс расійскага пісьменніка Аляксандра Салжаніцына пра прымусовую працу ў Савецкім Саюзе і сетку канцэнтрацыйных лагераў. Трохтомная кніга складаецца ў асноўным з наратыву, сабранага са сведчанняў відавочцаў і даследчага матэрыялу, а таксама з уласнага вопыту аўтара, які быў вязнем такіх рабочых лагераў.
Кніга напісаная, як паказана пры яе сканчэнні, у 1958—1968 гадах. Упершыню была апублікавана ў арыгінале па-руску ў Францыі ў 1973 годзе. У Савецкім саюзе існавала ў фармаце самвыдату, да афіцыйнага выдання ў 1989 годзе.
Назва кнігі хавае ў сабе метафару, якая прасочваецца ва ўсёй працы. Словам архіпелаг малюецца метад і сістэма канцэнтрацыйных лагераў, якія былі раскіданы па ўсім СССР, параўноўваючы яе з бязмежных «ланцужком астравоў», якія вядомыя тым, хто меў няшчасце на іх трапіць.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх- Трохтомны збор кнігі на сайце прысвечаным Салжаніцыну