Арцём Забун

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Арцём Забун
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 23 красавіка 1996(1996-04-23)[1] (21 год)
Этулія[d], Гагаузія, Малдова
Грамадзянства Сцяг Малдовы Малдова
Рост 178 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Азербайджана Сабах
Кар’ера
Моладзевыя клубы
Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль)
Клубная кар’ера*
2013 — 2016 Сцяг Малдовы Шэрыф (Ціраспаль) 1 (0)
2013 — 2015   Сцяг Малдовы Шэрыф-2 (Ціраспаль) 43 (19)
2016   Сцяг Малдовы Саксан (Чадыр-Лунга) 7 (0)
2016   Сцяг Малдовы Вікторыя (Бардар) 12 (21)
2017 Сцяг Беларусі Крумкачы (Мінск) 8 (0)
2017   Сцяг Малдовы Сфынтул Георгэ (Суручэнь) 8 (0)
2018 — Сцяг Азербайджана Сабах (Баку)
Нацыянальная зборная**
2011 — 2012 Сцяг Малдовы Малдова (да 17) 5 (0)
2017 — Сцяг Малдовы Малдова 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 26 сакавіка 2017.

Арцём Забун (нар. 23 красавіка 1996, Этулія, Малдова) — малдаўскі футбаліст, нападнік азербайджанскага клуба «Сабах» і нацыянальнай зборнай Малдовы.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец футбольнага клуба «Шэрыф» (Ціраспаль), у якім гуляў у асноўным за другую каманду. 21 мая 2014 года дэбютаваў у элітным дывізіёне малдаўскага футбола, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Ціраспаля» (1:0). У першай палове 2016 гуляў у Нацыянальным дывізіёне за «Саксан», а пасля стаў іграком клуба другога дывізіёна «Вікторыя» (Бардар), у складзе якога за паўгады забіў 21 гол у 12 матчах.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з беларускім клубам «Крумкачы»[2]. У складзе «Крумкачоў» звычайна выхадзіў на замену. У жніўні 2017 года быў аддадзены ў арэнду малдаўскаму клубу «Сфынтул Георгэ»[3], дзе да канца сезону згуляў у 8 матчах, галамі не адзначаўся.

У студзені 2018 года пасля прагляду стаў іграком клуба «Сабах» з другога дывізіёна Азербайджана[4].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за юнацкую зборную Малдовы. 17 студзеня 2017 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Малдовы, выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матчу супраць Катара (1:1).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]