Зборная Катара па футболу

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Зборная Катара па футболе)
Перайсці да: рух, знайсці
Зборная Катара па футболу
[[Выява:|150px|Лагатып]]
Мянушкі Al Ennabi («Бардовыя»)
Канфедэрацыя АФК
Федэрацыя Футбольная асацыяцыя Катара
Гал. трэнер Сцяг Бразіліі Паўла Аўтуоры
Капітан Біляль Мухамед
Найбольшая
кол-ць гульняў
Адэль Хаміс аль-Нубі (110)
Лепшы
бамбардзір
Мухамед аль-Эназі (36)
Рэйтынг ФІФА 90
Форма
Асноўная
форма
Форма
Рэзервовая
форма
Першая гульня
Шаблон:Сцяг Бахрэйна (1932-1972) Бахрэйн 2:1 Катар Сцяг Катара
(Бахрэйн; 27 сакавіка, 1970)
Самая буйная перамога
Сцяг Катара Катар 8:0 Афганістан Шаблон:Сцяг Афганістана (1979-1987)
(Кітай; 13 верасня, 1984)
Сцяг Катара Катар 8:0 Ліван Сцяг Лівана
(Катар; 27 сакавіка, 1985)
Самая буйная параза
Сцяг Кувейта Кувейт 9:0 Катар Сцяг Катара
(Кувейт; 1973)
Кубак Азіі
Удзел 7 (Упершыню 1980)
Дасягненні Чвэрцьфінал (2000, 2011)

Зборная Катара па футболу — нацыянальная зборная, якая прадстаўляе Катар на міжнароднай футбольнай арэне. Кантроль над зборнай ажыццяўляе Футбольная Асацыяцыя Катара.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Зборная Катара яшчэ ні разу не трапляла на чэмпіянат свету, аднак двойчы ўдзельнічала ў алімпійскім футбольным турніры - у 1984 і 1992. На Гульнях 1992 каманда Катара прабілася ў чвэрцьфінал, і на сённяшні дзень гэта з'яўляецца самым вялікім поспехам у гісторыі футбола гэтай краіны.

На 15-х Азіяцкіх гульнях (2006) зборная Катара заваявала залатыя медалі ў спаборніцтвах па футболу. Таксама Катар выйграваў Кубак Персідскага заліва ў 1992 і 2004 гадах, у абодвух выпадках з'яўляючыся краінай-арганізатарам. Нацыянальная зборная Катара не прабівалася ў фінальную стадыю чэмпіянату свету, а вось каманда, складзеная з гульцоў не старэйшых за 20 гадоў, стала другой на маладзёжным чэмпіянаце свету ў 1981 годзе, саступіўшы ў фінале зборнай ФРГ.

Выступы на міжнародных турнірах[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1978 па 2010 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2022 - гаспадар турніру

Алімпійскія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • З 1972 па 1980 - не прымала ўдзел
  • 1984 - групавы этап
  • 1988 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1992 - чвэрцьфінал
  • З 1996 па 2008 - не прайшла кваліфікацыю

Кубак Азіі[правіць | правіць зыходнік]

  • 1976 - не прайшла кваліфікацыю
  • 1980 - групавы этап
  • 1984 - групавы этап
  • 1988 - групавы этап
  • 1992 - групавы этап
  • 1996 - не прайшла кваліфікацыю
  • 2000 - 1/4 фіналу
  • 2004 - групавы этап
  • 2007 - групавы этап
  • 2011 - 1/4 фіналу

Азіяцкія гульні[правіць | правіць зыходнік]

  • 1974 - не прымала ўдзел
  • 1978 - 1-ы групавы этап
  • 1982 - не прымала ўдзел
  • 1986 - групавы этап
  • 1990 - не прымала ўдзел
  • 1994 - групавы этап
  • 1998 - чвэрцьфінал
  • 2002 - групавы этап
  • 2006 - чэмпіён
  • 2010 - 1/8 фіналу

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Катар на КАЗ 2007 Шаблон:Катар на КАЗ 2011 Шаблон:Трэнеры зборнай Катара па футболу

Шаблон:Футбол у Катары Шаблон:Пераможцы Кубка нацый Персідскага заліва па футболу Шаблон:Арабскія футбольныя зборныя

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.