ФК Крумкачы Мінск

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крумкачы Мінск
ФК Крумкачы Мінск (2020).gif
Поўная назва ТАА «Футбольны клуб НФК»
Мянушкі Крумкачы
Заснаваны 2011
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён САК «Алімпійскі»
Умяшчальнасць: 1530
Дырэктар Алег Давідовіч
Галоўны трэнер Сяргей Казека
Чэмпіянат Другая ліга
2023 2 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Крумкачы» — беларускі футбольны клуб з Мінска. Заснаваны ў 2011 годзе. У 2016—2017 гадах выступаў у Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі. У цяперашні час выступае ў Другой лізе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Клуб быў заснаваны ў 2011 годзе і спачатку выступаў у аматарскім чэмпіянаце і кубку МЛФ[1]. У сезоне 2014 «Крумкачы» былі заяўленыя ў Другую лігу, дзе, заняўшы другое месца, з першай спробы выйшлі ў Першую лігу чэмпіянату Беларусі.

Сезон 2015 у Першай лізе каманда пачала няўдала, пацярпеўшы два паражэнні на старце. У красавіку каманду пакінуў галоўны трэнер Аляксандр Багайчук, на яго месца ў маі быў прызначаны Алег Дулуб, вядомы па працы ў розных клубах Вышэйшай лігі ў якасці асістэнта галоўнага трэнера. Па выніках першага круга каманда здолела апынуцца на пятым месцы. У другой палове сезона «Крумкачы» паказвалі выдатную гульню і пачалі прэтэндаваць на прызавыя месцы. Перад апошнім турам сталічны клуб выйшаў на трэцяе месца, якое быў вымушаны бараніць у заключным матчы ў вочным супрацьстаянні з магілёўскім «Дняпром». Атрымаўшы перамогу (2:0), «Крумкачы» захавалі трэцяе месца і трапілі ў Вышэйшую лігу.

У сезоне 2016 «Крумкачы» дэбютавалі ў Вышэйшай лізе. Захаваўшы лідараў, каманда ўзмацнілася некалькімі вопытнымі ігракамі, а таксама шэрагам легіянераў. У першай палове сезона «Крумкачы» ішлі ў верхняй палове табліцы, прэтэндуючы на медалі, былі атрыманы перамогі над фаварытамі чэмпіянату — салігорскім «Шахцёрам» (2:0) і мінскім «Дынама» (4:1). Аднак, утрымаць пазіцыі каманда не здолела, і ўвосень ужо скацілася ўніз табліцы. У кастрычніку «Крумкачы» пакінуў галоўны трэнер Алег Дулуб, які ўзначаліў клуб украінскай Прэм’ер-лігі «Карпаты». Каманду ўзначаліў Васіль Хамутоўскі, з якім «Крумкачы» захавалі прапіску ў эліце, заняўшы выніковае 11-е месца з 16.

У пачатку 2017 года галоўным трэнерам быў прызначаны ўкраінскі спецыяліст Уладзімір Пяценка. Пасля перамогі ў першым туры над «Віцебскам» і нічыі ў другім з брэсцкім «Дынама» вынікі сталічнага клуба пайшлі на спад, што ў многім было звязана з цяжкай фінансавай сітуацыяй. У маі Пяценка пакінуў пасаду, выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера стаў Аляксей Кучук, які раней працаваў з дублем «Крумкачоў». Пазней каманду з-за фінансавых цяжкасцей сталі пакідаць і ігракі.

29 ліпеня 2017 года, напярэдадні гасцявога матча 16-га тура супраць «Віцебска», 5 вядучых футбалістаў (Дзмітрый Клімовіч, Дзмітрый Яшын, Ягор Сямёнаў, Філіп Іваноў, Яўген Шыкаўка) адмовіліся ехаць на матч з прычыны затрымкі выплат заробку[2]. У хуткім часе ўсе яны пакінулі клуб (трохі пазней, аднак, у склад вярнуўся Філіп Іваноў). У другой палове сезона 2017 за «Крумкачоў» гуляў фактычна новы склад, куды ўвайшлі ў асноўным дублёры і рэзервісты, а таксама ігракі з ніжэйшых ліг. Вынікі сталі яшчэ горш, аднак сталічны клуб здолеў атрымаць гасцявую перамогу над чэмпіёнам краіны — барысаўскім БАТЭ (3:2). У жніўні 2017 года клуб абвясціў аб пачатку краўдфандзінгавай кампаніі па збору грошай для каманды[3], у выніку якой было сабрана каля 30 тысяч беларускіх рублёў (23 % ад запланаванай сумы). Атрымаўшы перамогу ў апошнім туры над «Мінскам» (2:1), «Крумкачы» занялі 13-е месца і захавалі месца ў Вышэйшай лізе.

15 снежня 2017 года з-за шматмесячных запазычанасцей клуба перад ігракамі і трэнерамі на яго была накладзена забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў. У пачатку 2018 года «Крумкачы», тым не менш, пачалі рыхтавацца да новага сезона, праглядаючы патэнцыйных навічкоў; таксама клуб пачаў выплачваць грошы некаторым ігракам. 26 лютага 2018 года «Крумкачам» было адмоўлена ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі на выступленне ў Вышэйшай лізе ў сезоне 2018 у сувязі з парушэннем тэрмінаў падачы. Неўзабаве клуб абвясціў аб прыходзе армянскага інвестара Ваге Марцірасяна, які намераваўся разлічыцца з крэдыторамі і забяспечыць бюджэт на сезон 2018 у памеры 600 тыс. долараў. Аднак, 2 сакавіка ў сувязі з невыкананнем рашэння аб пагашэнні запазычанасцей з каманды былі зняты 2 ачкі ў чэмпіянаце Беларусі 2018 і пацверджана забарона на рэгістрацыю новых ігракоў, а пазней былі адхілены апеляцыя на адмову ў прыняцці дакументаў на атрыманне ліцэнзіі ў Вышэйшай лізе, а таксама просьба «Крумкачоў» аб узняцці пытання аб атрыманні клубам дазволу на праходжанне ліцэнзавання на Канферэнцыі АБФФ 14 сакавіка. Пасля таварыскага матча з салігорскім «Шахцёрам» (4 сакавіка) каманда больш не трэніравалася. Не маючы дастатковай колькасці ігракоў, «Крумкачы» па чарзе адмовіліся ад удзелу ў двух чвэрцьфінальных матчах Кубка Беларусі супраць гродзенскага «Нёмана», за што клуб быў адштрафаваны на 500 базавых велічынь, а за працяг непагашэння знятыя яшчэ 3 ачкі. 19 сакавіка заяву клуба на ўдзел у Вышэйшай лізе разглядаў Футбольны арбітраж АБФФ і таксама адмовіў, такім чынам «Крумкачы» канчаткова былі пазбаўлены месца ў Вышэйшай лізе[4].

Неўзабаве заўзятары «Крумкачоў», якія не жадалі спынення існавання клуба, ініцыявалі стварэнне новай юрыдычнай асобы, фармальна новы клуб пад назвай НФК «Крумкачы» 30 сакавіка падаў заяўку на ўдзел у Другой лізе[5]. 3 красавіка «Крумкачы» былі афіцыйна ўключаныя ў склад удзельнікаў турніру[6]. У сувязі са стварэннем новай юрыдычнай асобы абавязкі і штрафы папярэдніх «Крумкачоў» не распаўсюджваліся на новы клуб. У Другой лізе «Крумкачы» сабралі баяздольны склад, і хутка каманда замацавалася сярод лідараў. Доўгае барацьба з брэсцкім «Рухам» за першы радок скончылася няўдала для «Крумкачоў», якія фінішавалі другімі, аднак пры гэтым за некалькі тураў за заканчэння сезона каманда забяспечыла выхад у Першую лігу.

2019 год[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2019 года клуб змяніў назву на НФК, каб пазбегнуць супадзення назвы са старой юрыдычнай асобай «Крумкачоў» і атрымаць магчымасць уступіць у АБФФ. Клуб добра ўзмацніўся, запрасіўшы ігракоў з вопытам выстапаў у Вышэйшай лізе, дадаўшы да іх некалькі маладых выканаўцаў, таксама вярнуўся шэраг ігракоў былых «Крумкачоў». Камандзе ставілася задача выйсці ў Вышэйшую лігу, аднак сезон пачаўся дрэнна, сталічны клуб апынуўся ў ніжняй палове табліцы. У маі 2019 года быў звольнены галоўны трэнер Аляксей Кучук, на яго месца быў прызначаны Сяргей Кузьмініч. Услед за трэнерам каманду пакінулі некаторыя ігракі, таксама канчаткова адхіліўся ад клуба колішні кіраўнік Дзяніс Шунто. У другой палове сезона каманда паказвала лепшыя вынікі і фінішавала восьмай.

2020 год[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2020 года каманда вярнула назву «Крумкачы». Добра ўзмацніўшыся, «Крумкачы» адразу апынуліся ўверсе табліцы, доўгі час змагаліся за выхад у Вышэйшую лігу, аднак у выніку занялі трэцяе месца і саступілі ў стыкавых матчах «Слуцку» (0:2, 1:2).

2021 год[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2021 года на пасаду галоўнага трэнера вярнуўся Алег Дулуб[7]. Каманда захавала лідараў, падмацаваўшыся таксама шэрагам маладых гульцоў. У Першай лізе «Крумкачы» хутка апынуліся сярод лідараў, некаторы час змагаліся за першы радок з дзяржынскім «Арсеналам». У чэрвені Дулуб пакінуў клуб, некаторы час камандай кіраваў яго памочнік Сяргей Казека, а ў ліпені новы галоўным трэнерам стаў Алег Кубараў, які да таго быў спартыўным дырэктарам клуба. Пазней «Крумкачы» з-за шэрагу няўдалых матчаў адкаціліся на трэці радок, прапусціўшы наперад «Белшыну», гэтаму становішчу пагражалі іншыя клубы, якія ішлі ўслед, аднак сталічная каманда здолела захаваць трэцяе месца да фінішу турніру і зноў трапіла ў стыкавыя матчы, дзе па выніках дзвюх сустрэч саступіла мазырскай «Славіі» (0:1, 0:0).

2022 год[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 2022 года клуб меў істотныя фінансавыя праблемы. Каманду пакінулі амаль усе гульцы, а таксама трэнерскі штаб; у студзені трэніравацца пачалі пераважна ігракі юнацкіх каманд. Дырэкцыя САК «Алімпійскі», дзе ў апошнія гады «Крумкачы» праводзілі хатнія матчы, адмовілася працягваць дагавор арэнды стадыёна; пошук іншых арэн таксама скончыўся беспаспяхова. У выніку 3 лютага 2022 года клуб накіраваў у АБФФ ліст з адмовай ад удзелу ў Першай лізе ў новым сезоне і заявіў аб пераходзе ў Другую лігу[8]. Тым не меней, для ўдзелу ў Другой лізе клуб здолеў сабраць баяздольны склад, у дывізіёне Мінска «Крумкачы» доўга ішлі ў лідарах, але занялі выніковы другі радок. У плэй-оф каманда дайшла да фіналу, дзе прайграла «Ніве» з Доўбізны (2:5 у дадатковы час) і стала сярэбраным прызёрам.

2023 год[правіць | правіць зыходнік]

Па выніках сезона 2022 «Крумкачы» атрымалі права ісці ў Першую лігу і першапачаткова мелі намер туды заявіцца[9], аднак у студзені 2023 года, не знайшоўшы дастатковага бюджэту, клуб адмовіўся ад павышэння і вырашыў застацца ў Другой лізе[10]. У Другой лізе «Крумкачы» спачатку змагаліся за выхад у фінальны этап з Мінскага дывізіёна, што атрымалася з другога месца, а затым зноў сталі срэбранымі прызёрамі, саступіўшы ў фінале салігорскаму «Партызану» (2:2, па пенальці 1:4).

Эмблемы[правіць | правіць зыходнік]

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашні склад[правіць | правіць зыходнік]

Станам на жнівень 2023 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[11].

Паз. Імя Нар.
1 Беларусь Бр Уладзімір Бушма 1983
21 Беларусь Бр Кірыл Хоміч 1995
Беларусь Бр Валерый Макарэвіч 1983
Беларусь Бр Ілья Мядзведзеў 2001
4 Беларусь Аб Яўген Гардзейчык 2002
5 Беларусь Аб Януш Ладуцька (капітан) 1993
8 Беларусь Аб Данііл Волкаў 2001
29 Беларусь Аб Уладзіслаў Хамутоўскі 2003
45 Беларусь Аб Іван Каржанеўскі 2004
66 Беларусь Аб Павел Рацкевіч 2002
Беларусь Аб Дзмітрый Вашкель 1993
Беларусь Аб Глеб Крыўцоў 2003
Беларусь Аб Андрэй Кухацкаволец 2005
Беларусь Аб Станіслаў Хадановіч 2005
2 Беларусь ПА Канстанцін Куімаў 1997
Паз. Імя Нар.
3 Беларусь ПА Мікіта Аўсянік 2004
7 Беларусь ПА Ілья Зайцаў 2005
10 Беларусь ПА Арцём Куратнік 1999
20 Беларусь ПА Сяргей Казека 1986
47 Беларусь ПА Ілья Сугакоў 2004
77 Беларусь ПА Арсеній Старыкаў 2002
83 Беларусь ПА Марат Козыраў 2005
96 Беларусь ПА Максім Паўлавец 1996
Беларусь ПА Данііл Дуброўскі 2004
55 Беларусь Нап Сяргей Лынько 1989
79 Беларусь Нап Ягор Антановіч 2003
97 Беларусь Нап Вадзім Пракапенка 2002
99 Беларусь Нап Сяргей Якімцоў 2003
Беларусь Нап Іван Каленскі 2003

Трэнерскі штаб[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Ліга М Г В Н П РМ А Кубак Заўвагі
2014 Другая — Б (Д3) 3 22 13 1 8 48–34 40 1/32 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 2 14[A] 9 2 3 24–14 29 Выхад у Першую лігу
2015 Першая (Д2) 3 30 19 3 8 67–45 60 1/16 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу
2016 Вышэйшая (Д1) 11 30 9 6 15 24–39 33 1/16 фіналу
2017 Вышэйшая (Д1) 13 30 5 10 15 26–47 25 Чвэрцьфінал Пераход у Другую лігу
2018 Другая (Д3) 2 28 23 3 2 80–16 72 1/32 фіналу Выхад у Першую лігу
2019 Першая (Д2) 8 28 11 7 10 41–38 40 1/16 фіналу
2020 Першая (Д2) 3 26 16 4 6 46–28 52 1/8 фіналу
Пераходныя матчы[B] 2 0 0 2 1–4
2021 Першая (Д2) 3 33 17 9 7 58–31 60 1/16 фіналу
Пераходныя матчы[C] 2 0 1 1 0–1 Пераход у Другую лігу
2022 Другая — Мінскі дывізіён (Д3) 2 16 12 2 2 51–12 38 1/16 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 2 7 3 3 1 12–11
2023 Другая — Мінскі дывізіён (Д3) 2 16 11 2 3 61–25 35 1/128 фіналу
Другая — Фінальны этап — Група 4 (Д3) 1 3 2 1 0 10–1 7
Другая — плэй-оф (Д3) 2 5 1 4 0 8–6
  1. Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 6—2—0, розніца мячоў 16—3.
  2. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць «Слуцка», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2020 (0:2, 1:2).
  3. Пераходныя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць мазырскай «Славіі», 14-й каманды Вышэйшай лігі 2021 (0:1, 0:0).

Галоўныя трэнеры[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. "Крумкачы": как форумчане "Прессбола" создали профессиональный футбольный клуб (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 красавіка 2014). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2014.
  2. Пять игроков основного состава "Крумкачей" отказались ехать на матч с "Витебском" из-за задержки зарплаты (руск.). football.by (29 ліпеня 2017). Праверана 22 лістапада 2023.
  3. "Либо снимаемся с чемпионата, либо просим о помощи". "Крумкачы" объявили о старте краудфандинга (руск.). tut.by (23 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 10 верасня 2017.
  4. "Крумкачы" не будут играть в высшей лиге (руск.). football.by (19 сакавіка 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
  5. "НФК Крумкачы" подали заявку на участие во второй лиге (руск.). football.by (30 сакавіка 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
  6. Вторая лига 2018. С "Крумкачами" их будет 15 (руск.). football.by (3 красавіка 2018). Праверана 22 лістапада 2023.
  7. НФК "Крумкачы" объявили о возвращении на пост главного тренера Олега Дулуба (руск.). football.by (24 студзеня 2021). Праверана 24 студзеня 2021.
  8. Официально: "Крумкачы" отправили в АБФФ заявку на выступление во второй лиге в сезоне-2022 (руск.). football.by (3 лютага 2022). Праверана 7 сакавіка 2022.
  9. "Нива", "Крумкачы", "Виктория" и "Жодино-Южное" хотят идти в первую лигу (руск.). football.by (18 лістапада 2022). Праверана 13 студзеня 2023.
  10. "Крумкачы" отказались от прохождения лицензирования для первой лиги (руск.). football.by (13 студзеня 2023). Праверана 13 студзеня 2023.
  11. Каманда . Афіцыйны сайт «Крумкачоў». Праверана 22 лістапада 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]