Арэхаўскі канал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Арэхаўскі канал

Арэхаўскі канал — меліярацыйны канал у Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала. Пабудаваны ў 1905—1910 гг., рэканструяваны ў 1973 г. Даўжыня 34 км. Пачынаецца з возера Арэхавец на тэрыторыі Валынскай вобласці (Украіна), вусце на паўночным захадзе ад в. Выгада (Кобрынскі раён). Прытокі: каналы Лелікаўскі, Церабовіцкі, Дзівінскі (злева), Павіцценскі і Травінскі (справа).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
  • Беларусь. Брестская обласць. Кобринский район: карта. Кобрин: План / Ред В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2013. — 3 000 экз. (руск.)