Арэшкавічы (археалагічныя помнікі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Арэшкавічы — археалагічныя помнікі: курган і 2 селішчы каля в. Арэшкавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Курган[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

За 1 км на ўсход ад вёскі, на левым беразе р. Свіслач, ва ўрочышчы Кінячка. Вышыня 1,8 м, дыяметр 7-8 м. Насып здзірванелы, знаходзіцца на краі поля.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Вядома з 1924 г., абследавалі ў 1965 г. Л.Д. Побаль, у 1985 г. - Т.С. Бубенька.

Селішча-1[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Селішча-1 у вёсцы насупраць былой школы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Свіслач, на ўсход ад моста цераз раку.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 г. Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, даследавана 40 м² (10х4).

Знойдзена 818 кавалкаў ганчарнай керамікі, 60 кавалкаў крэменю. Быў знойдзены грузік гліняны для рыбнай лоўлі бачонкападобнай формы, фаянсавая люлька, гліняная фігурка, пакрытая карычневай эмаллю, жалезны каваны цвік. Кругавая кераміка раскопа датуецца X-XV стст. Да бронзавага веку (ІІ тысячагоддзе да н. э.) адносяцца абломкі крэмню і фрагменты ляпнога арнаментаванага посуду.

Кераміка датуецца: адзін венчык – канец Х – першая палова ХІ ст., адзінкі – XIII-XIV стст., шмат венчыкаў XVI-XVIII ст.

Селішча-2[правіць | правіць зыходнік]

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Селішча-2 у вёсцы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Свіслач, злева ад дарогі ў в. Малінаўка.

Даследаванні[правіць | правіць зыходнік]

Археалагічныя раскопкі былі праведзены летам 2002 г. Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кіравала раскопкамі навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м, даследавана 12 м² (6х2 м).

Знойдзена 389 фрагментаў ганчарнай керамікі, 33 кавалкі кафлі з раслінным арнаментам, 1 кавалак крэмню, шкляны посуд з пацінай, аконнае круглае шкло з загнутым краем, каваныя цвікі, медны гузік. Датуецца 13-18 ст. Такая вялікая колькасць кафлі сведчыць, што тут быў шляхецкі фальварак, бо печы кафляю абкладвалі толькі ў шляхецкіх маёнтках. Кафля ўпрыгожана раслінным арнаментам у выглядзе лісця, кветак і галінак. Знойдзеныя кавалкі керамікі прадстаўлены гаршкамі, накрыўкамі, талеркамі, 2 ручкі-пятлі. Кераміка ўпрыгожана лінейным арнаментам, хваляй.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  • Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. А—К / рэдкал.: Т.У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 496 с.: іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]