Асаль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
возера Асаль

Асалькратарнае возера ў цэнтры Джыбуці. Возера ляжыць на 155 м ніжэй за ўзровень мора ў Афарскай катлавіне, гэта самы нізкі пункт Афрыкі. Салёнасць возера складае 35%, на глыбіні 20 м - 40%, што робіць яго адным з самых салёных азёр у свеце разам з Мёртвым морам і возерам Эльтон. Возера акружана шчыльным засоленым пластом глебы. Соль здабываецца і караванамі адпраўляецца ў Эфіопію.

Прыкладна ў пяці кіламетрах ад возера на паўднёвым усходзе размяшчаецца заліў Таджура Індыйскага акіяна.