Джыбуці

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Рэспубліка Джыбуці
جمهورية جيبوتي
République de Djibouti (фр.)
Gabuutih Ummuuno (афар)
Шаблон:Сцягафікацыя/Рэспубліка Джыбуці Герб Джыбуці
Сцяг Джыбуці Герб Джыбуці

Каардынаты: 11°48′00″ пн. ш. 42°26′00″ у. д. / 11.8° пн. ш. 42.433333° у. д. (G) (O) (Я)

LocationDjibouti.svg
Дэвіз: «Unité, Égalité, Paix»
Гімн: «Flag song»
Дата незалежнасці 27 чэрвеня 1977 (ад Францыі)
Афіцыйныя мовы Арабская, французская
Сталіца Джыбуці
Найбуйнейшы горад Джыбуці
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Ісмаіл Амар Геле
Дылейта Махамед Дылейта
Плошча
• Усяго
147-я ў свеце
23 200 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2009)
Шчыльнасць

818 169 чал. (171-я)
35,27 чал./км²
ВУП
  • Разам (2004)
  • На душу насельніцтва

$1 570 млн.  (168-ы)
$1 878
ІРЧП (2007) 0,520 (155-ы)
Валюта Франк Джыбуці
Інтэрнэт-дамен .dj
Тэлефонны код +253
Часавы пояс +3

Джыбуці́, Рэспубліка Джыбуці — краіна на паўночным усходзе Афрыкі, мае выхад да Індыйскага акіяна. Мяжуе з Самалі, Эфіопіяй і Эрытрэяй. Сталіца — горад Джыбуці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыю сучаснага Джыбуці шмат стагоддзяў засялялі плямёны афараў і ісаў, якія мелі моцныя гандлёвыя сувязі з арабамі. Ад арабаў у краіну пранік іслам, які стаў дзяржаўнай рэлігіяй.

У другой палове ХІХ стагоддзя тэрыторыяй, якая прылягае да Адэнскага заліва, зацікавіліся французы. У 80-х гг. ХІХ стагоддзя яны стварылі тут свой пратэктарат — Французскае Самалі, якое паступова стала адной з французскіх калоній у Афрыцы.

У 1947 годзе калонія атрымала статус заморскай тэрыторыі Францыі, а ў 1967 годзе была зменена назва на «Французскія тэрыторыі афараў і ісаў». У 1977 годзе тэрыторыя атрымала незалежнасць змяніўшы назву на Джыбуці. Краіну ўзначаліў Хасан Гулед Аптыдон.

У часы незалежнасць у краіне пачаліся і голад і грамадзянская вайна. У 1994 годзе ўзброеныя сутыкненні скончыліся мірнай дамовай.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Джыбуці — парламенцкая рэспубліка, з моцнай прэзідэнцкай уладай. Кіруецца згодна з канстытуцыяй прынятай у 1992 годзе. Кіраўніком дзяржавы з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца на ўсеагульных выбарах на шасцігадовы тэрмін. Выканаўчая ўлада належыць прэм'ер-міністру і ўраду, якія назначаюцца прэзідэнтам. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту, які складаецца з 65 дэпутатаў, выбраных на пяцігадовы тэрмін.

Дазволена дзейнасць толькі адной партыі — Народны рух на карысць развіцця, якая кіруе краінай з моманту атрымання Джыбуці незалежнасці ў 1977 годзе.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Джыбуці падзелена на 5 акругаў і адзін горад прыроўнены да акругі, якія ў сваю чаргу дзеляцца на 15 раёнаў.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Джыбуці — гэта бедная, слабаразвітая краіна. Атрымлівае замежную дапамогу з боку Францыі і Саудаўскай Аравіі. Асновай эканомікі застаюцца транзітныя паслугі, за якія краіна атрымлівае значныя грошы дзякуючы свайму зручнаму размяшчэнню. Значная частка эканомікі гэта сельская гаспадарка, у якой заняты 80 % працаздольнага насельніцтва.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва краіны складаецца ў асноўным з двух этнічных груп: ісы (самалійцы) — 60 % і афары — 35 %. Астатнія 5 % гэта нашчадкі еўрапейцаў, у асноўным французаў і італьянцаў. У пачатку 90-х гадоў паміж афрамі і ісамі ўзніклі ўзброеныя сутыкненні, якія паступова перараслі ў грамадзянскую вайну.

Асноўнай рэлігіяй з'яўляецца іслам (гл. іслам у Джыбуці), хрысціянства распаўсюджана сярод еўрапейцаў (гл. хрысціянства ў Джыбуці). Ня гледзячы на тое, што афіцыйнымі мовамі з'яўляюцца французская і арабская, у штодзённым жыцці часта выкарыстоўваецца яшчэ і самалійская і афарская мовы. Акрамя сталіцы гарадское насельніцтва сканцэнтравана ў гораддзе Арта.

Беларуска-джыбуційскія адносіны[правіць | правіць зыходнік]

26 жніўня 2013 года ў Пасольстве Беларусі ў Парыжы адбылося падпісанне Сумеснага камюніке аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Джыбуці. Рэспубліка Джыбуці стала 184-й дзяржавай у спісе краін, з якімі Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]