Асаміню Цыге

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асаміню Цыге
Дата нараджэння 1958/1959
Месца нараджэння Бугна
Дата смерці 24 чэрвеня 2019
Грамадзянства
Прыналежнасць  Эфіопія
Род войскаў Узброеныя сілы Эфіопіі
Званне брыгадны генерал
Бітвы/войны Спроба перавароту ў Амхара

Асаміню Цыге (амх.: አሳምነው ጽጌ; 1958/195924 чэрвеня 2019) — брыгадны генерал Узброеных сіл Эфіопіі, член Дэмакратычнай партыі Амхара і Гінбот 7. Узначальваў бюро міру і бяспекі рэгіёну Амхара (упраўленне рэгіянальных сіл бяспекі).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сельскай абшчыне Бугна ў канцы 1950-х. Паходзіў з народа амхара.

Стаў радыкальным амхарскім нацыяналістам, атрымаўшы асаблівую папулярнасць сярод часткі моладзі амхара[1]. У 2009-м за ўдзел у арганізацыі дзяржаўнага перавароту пад правадырствам руху «Гінбот 7» быў арыштаваны. Як сцвярджаецца, падчас зняволення яго катавалі, і Асаміню страціў зрок на адно вока[2].

З турмы яго вызвалілі ў 2018 годзе, аднавіўшы на ваеннай службе[3]. Адначасна Асаміню працягваў удзельнічаць у актывізме. Выступаў за большую аўтаномію Амхара і дайшоў да таго, што заклікаў сваіх прадстаўнікоў этнічных груп узброіцца і далучыцца да мясцовых апалчэнняў[4].

Увесну 2019 года ён быў прызначаны на пасаду кіраўніка рэгіянальных сіл бяспекі штата Амхара[5].

22 чэрвеня таго ж года разам з вернымі яму апалчэнцамі і сілавікамі паспрабаваў захапіць уладу ў штаце. Аднак путчысты былі разбіты, а Асаміню схаваўся[6]. 24 чэрвеня ён быў выяўлены паліцыяй і застрэлены[7].

Зноскі

  1. "Ethiopia 'coup ringleader killed'" [брытанская англійская]. 2019-06-25. Праверана 2019-07-02.
  2. Shay, Caitlin (20 January 2010). "Ethiopian Court Sentences 33 Opposition Members to Life Sentences and Five Leaders to Death". Human Rights Brief. American University, Washington College of Law. Праверана 23 June 2019.
  3. "Ethiopia: Army and Intelligence Chiefs Replaced". Tesfa News. 8 June 2018. Праверана 23 June 2019.
  4. Solomon, Salem. Analysts Unsure Why General Killed Amhara Region President (англ.). Voice of America (25 чэрвеня 2019). Праверана 2 ліпеня 2019.
  5. "Gedu Andargachew Resigns; Ambachew Mekonnen Elected Chief Administrator of Amhara Region". Ezega. 8 March 2019. Праверана 23 June 2019.
  6. "Ethiopia Amhara 'coup ringleader on the run'". BBC News Online. BBC Online. BBC. 24 June 2019. Праверана 24 June 2019.
  7. Alleged Ethiopian coup mastermind shot dead after 36-hour manhunt. i24 News. Праверана 24 June 2019.