Асвейская вежа
Выгляд
Асвейская вежа — адна з дзевяці вежаў Верхняга замка ў Полацку. Паводле апісанння была «добра и покрыта, на споде той вежи земная стрельница». У адпаведнасці з пералічэннем вежаў з поўдня на поўнач Асвейская вежа трапляе на паўночна-заходнi край Верхняга замка ў раёне так званай Машны. Яна магла стаяць як на верхняй, так i на нiжняй пляцоўцы паўночна-заходняга мыса замка. Больш верагоднае яе размяшчэнне на нiжняй пляцоўцы, бо ў 1579 г., як лiнiя фартыфiкацыi праходзiла менавiта тут. Акрамя таго, гэты куток замка мае дакладную накіраванасць на Асвею, што i замацавана ў назве вежы.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Абарончыя збудаваннi Верхняга замка(недаступная спасылка)