Асвета Берасцейшчыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Асвета Берасцейшчыны імя Тараса Шаўчэнкі» (укр.: Просвіта Берестейщини імені Тараса Шевченка) — грамадская асветніцкая арганізацыя ўкраінцаў Берасцейшчыны. Створана 27 жніўня 1995 года.

Першы старшыня — юрыст Алег Пархач. Сярод найбольш актыўных сяброў арганізацыі — Арсень Цяцярук, Міхаіл Петруковіч, Вера Мурашкевіч (старшыня кобрынскай «Асветы»), Валянціна Кашалюк, Ілья Карпук, Уладзімір Замкавец (дацэнт Брэсцкага ўніверсітэта), Дзмітрый Лівай (ветэран польскай «Асветы»).

У 1999 годзе знята з уліку Упраўленнем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама.

З таго часу як мінімум двойчы адбываліся ўстаноўчыя сходы новарэфармаванай «Асветы», але дзяржаўныя ўлады яе больш не рэгіструюць.

Мэты і задачы[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са Статутам ставіцца задача «захавання натуральнай самабытнасці ўкраінскага этнасу Берасцейшчыны… фарміраванне і развіццё нацыянальнай свядомасці ўкраінамоўнага насельніцтва Берасцейшчыны на аснове ведаў пра іх этнагенез і мову».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]