Аскар Узакпаевіч Мамін
Аскар Узакпаевіч Мамін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
каз.: Асқар Ұзақбайұлы Мамин | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Бакытжан Абдзіравіч Сагінтаеў[d] | ||||||
Пераемнік | Аліхан Асханавіч Смаілаў | ||||||
|
|||||||
Пераемнік | Серык Ныгметавіч Ахметаў | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Умірзак Шукееў[d] | ||||||
Пераемнік | Імангалі Нургаліевіч Тасмагамбетаў[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
23 кастрычніка 1965 (59 гадоў) |
||||||
Партыя |
|
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Аска́р Уза́кпаевіч Мамін (каз.: Асқар Ұзақбайұлы Мамин; нар. 23 кастрычніка 1965, Цалінаград, Казахская ССР) — казахстанскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Прэм’ер-міністр Казахстана (2019—2022). Займаў пасады акіма горада Астаны, міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан (2005—2006), першага намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан (2016—2019).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 23 кастрычніка 1965 года. Паходзіць з роду канжыгалы племя аргын.
Скончыў Цалінаградскі інжынерна-будаўнічы інстытут, Расійскую эканамічную акадэмію імя Г. В. Пляханава па спецыяльнасці «Інжынер-будаўнік, эканаміст». Працоўную дзейнасць пачаў мантажнікам трэста «Цалінцяжбуд». У 1991—1993 гадах — намеснік генеральнага дырэктара Саюза інавацыйных прадпрыемстваў. У 1993—1996 гадах — генеральны дырэктар СП «Інтэр-Ішым». З 1996 па 2008 — першы намеснік акіма горада Астаны, віцэ-міністр транспарту і камунікацый, першы віцэ-міністр індустрыі і гандлю, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Казахстан, акім горада Астаны.
З красавіка 2008 года па 9 верасня 2016 года — прэзідэнт, з верасня 2016 года — старшыня савета дырэктараў акцыянернага таварыства «Нацыянальная кампанія „Казахстанскія чыгункі“».
9 верасня 2016 года прызначаны першым намеснікам прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан ва ўрадзе Бакытжана Сагінтаева. 8 студзеня 2018 года першы намеснік прэм’ер-міністра Аскар Мамін увайшоў у раду дырэктараў нацыянальнай кампаніі Kazakh Tourism. 21 лютага 2019 года прызначаны выконваючым абавязкі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Казахстан.
25 лютага 2019 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Казахстан. 29 мая 2019 года Савет Еўразійскага банка развіцця абраў Аскара Маміна старшынёй савета ЕАБР. 5 студзеня 2022 года на фоне масавых пратэстаў Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан Касым-Жамарт Такаеў прыняў адстаўку ўрада Рэспублікі Казахстан, прызначыўшы в.а. прэм’ера Аліхана Смаілава.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аскар Узакпаевіч Мамін
- Прэм’ер-міністры Казахстана
- Нарадзіліся 23 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Астане
- Выпускнікі Расійскага эканамічнага ўніверсітэта імя Г. В. Пляханава
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Узнагароджаныя медалём «10 гадоў Астане»
- Кавалеры ордэна РПЦ святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
- Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
- Кавалеры Крыжа Прызнання
- Кавалеры ордэна «Дустлік»
- Асобы