Перайсці да зместу

Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Касым-Жамарт Такаеў)
Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў
каз.: Қасым-Жомарт Кемелұлы Тоқаев
каз.: Qasym-Jomart Kemelūly Toqaev
Сцяг2-і Прэзідэнт Казахстана Сцяг
з 20 сакавіка 2019
Папярэднік Нурсултан Назарбаеў
Сцяг Старшыня партыі «Нур Атан»
23 лістапада 2021 — 26 красавіка 2022
Папярэднік Нурсултан Назарбаеў
Пераемнік Ерлан Жаканавіч Кошанаў
Сцяг Старшыня Сената Парламента Рэспублікі Казахстан Сцяг
16 кастрычніка 2013 — 20 сакавіка 2019
Папярэднік Кайрат Абдразакавіч Маміеў
Пераемнік Дарыга Нурсултанаўна Назарбаева
11 студзеня 2007 — 15 красавіка 2011
Папярэднік Нуртай Абыкаевіч Абыкаеў
Пераемнік Кайрат Абдразакавіч Маміеў
Сцяг Міністр замежных спраў Казахстана Сцяг
29 студзеня 2002 — 11 студзеня 2007
13 кастрычніка 1994 —12 кастрычніка 1999
Сцяг Прэм'ер-міністр Казахстана Сцяг
12 кастрычніка 1999 — 28 студзеня 2002
Сцяг Першы намеснік Міністра замежных спраў Казахстана Сцяг
1993 — 13 кастрычніка 1994

Нараджэнне 17 мая 1953(1953-05-17)[1] (71 год)
Род Family of Kassym-Jomart Tokayev[d]
Бацька Kemel Toqayev[d]
Маці Turar Shabarbayeva[d]
Жонка Nadezhda Tokayeva[d]
Дзеці Timur Tokayev[d] і Timur Kemel[d]
Партыя
Адукацыя
Навуковая ступень доктар палітычных навук[d]
Дзейнасць дыпламат, палітык і Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы Медаль «Астана» commemorative medal for the ten years of independence of the Republic of Kazakhstan медаль «10 гадоў Канстытуцыі Рэспублікі Казахстан» Medal "10 years of Astana" medal "for 20 years of Kazakhstan's independence" Ордэн «Дуслык» ордэн князя Яраслава Мудрага Order of Prince Yaroslav the Wise, 3rd class Ордэн Залатога арла Order of Fatherland ордэн Назарбаева ордэн «Парасат» ордэн Прэзідэнта Туркменістана «Бітараплык» ордэн Сербскага сцяга
ордэн «Садружнасць»
medal for the 25 years of Kazakhstan's independence
Сайт akorda.kz/ru/
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Касым-Жамарт Кемелевіч Такаеў (каз.: Қасым-Жомарт Кемелұлы Тоқаев; нар. 17 мая 1953, Алматы, Казахская ССР) — Прэзідэнт Рэспублікі Казахстан[2], дзяржаўны дзеяч Казахстана, доктар палітычных навук, былы прэм’ер-міністр Рэспублікі Казахстан (1999—2002), Старшыня Сената Парламента Рэспублікі Казахстан (з 16 кастрычніка 2013 года).

Паходзіць з племя жалайыр Старэйшага жуза[3]. Бацька — Кемель Такаевіч Такаеў (1923—1986), удзельнік Другой сусветнай вайны, вядомы казахскі пісьменнік. Маці — Турар Шабарбаева (1931—2000), супрацоўніца Алма-Ацінскага педагагічнага інстытута замежных моў.

У 1970 годзе К. Такаеў паступіў у МДІМА МЗС СССР. На 5-м курсе накіраваны на паўгадавую пераддыпломную практыку ў Пасольства СССР у КНР.

У 1975 годзе паступіў на службу ў Міністэрства замежных спраў СССР і быў накіраваны на працу ў савецкае пасольства ў Сінгапур. У 1979 годзе ён вярнуўся ў апарат МЗС СССР. У 1983 выехаў у Кітай на 10-месячную стажыроўку ў Пекінскім лінгвістычным інстытуце. У 1984—1985 гадах працаваў у МЗС СССР, затым быў накіраваны ў савецкае пасольства ў Пекіне, дзе працаваў да 1991 года на пасадах другога сакратара, першага сакратара і саветніка. У 1991 годзе паступіў у Дыпламатычную акадэмію МЗС СССР на курсы павышэння кваліфікацыі кіруючых дыпламатычных кадраў.

У 1992 годзе Такаеў быў прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Казахстан. У 1993 годзе ён стаў першым намеснікам Міністра замежных спраў і ў 1994 годзе прызначаны Міністрам замежных спраў. У сакавіку 1999 году стаў намеснікам прэм’ер-міністра. У кастрычніку 1999 года, са згоды Парламента, Указам Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, быў прызначаны прэм’ер-міністрам. У студзені 2002 году падаў у адстаўку і пасля быў прызначаны Дзяржаўным сакратаром — Міністрам замежных спраў. Пасаду Міністра замежных спраў працягваў займаць да студзеня 2007 года, затым быў абраны Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Казахстан.

Пасаду Міністра замежных спраў Такаеў займаў у агульнай складанасці на працягу 10 гадоў (1994—1999, 2002—2007).

У якасці міністра замежных спраў ён гуляў актыўную ролю ў сферы нераспаўсюджвання ядзернай зброі. Удзельнічаў у аглядных канферэнцыях па Дамове аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі 1995 і 2005 гадоў. У 1996 ён падпісаў Дагавор аб усёабдымнай забароне ядзерных выпрабаванняў (ДУЗЯВ) у Нью-Ёрку, а ў 2005 годзе — Даговор аб стварэнні зоны, свабоднай ад ядзернай зброі, у Цэнтральнай Азіі у Сяміпалацінску.

У 2003 годзе старшыняваў на Міжнароднай канферэнцыі міністраў развіваюцца краін, якія не маюць выхаду да мора. На канферэнцыі была распрацавана Алмацінская праграма дзеянняў і прынятая Алмацінская дэкларацыя краін, якія развіваюцца не маючы выхаду да мора[4].

Такаеў прымаў удзел у дзесяці сесіях ГА ААН, абіраўся Старшынёй Саветаў міністраў замежных спраў Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, мае дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла.

У якасці Старшыні Сената Парламента Казахстана ў 2008 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Парламенцкай Асамблеі АБСЕ.

У сакавіку 2011 года Генеральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый абвясціў пра сваё рашэнне прызначыць Такаевым Намеснікам Генеральнага Сакратара ААН, Генеральным дырэктарам Аддзялення ААН у Жэневе, а таксама асабістым прадстаўніком Генеральнага сакратара ААН на Канферэнцыі па раззбраенні. Ён займаў пасаду Генеральнага сакратара Канферэнцыі па раззбраенні[5]. З’яўляўся таксама старшым службовай асобай, адказным за забеспячэнне бяспекі супрацоўнікаў ААН у Швейцарыі. 16 кастрычніка 2013 года абраны Старшынёй Сената Парламента Рэспублікі Казахстан.

Па пытанні аб пераводзе казахскай мовы на лацінскі шрыфт на парламенцкіх слуханнях па пытаннях адукацыі 22 верасня 2017 года сказаў:

«Нам трэба будзе выканаць задачу стратэгічнай важнасці — перайсці на лацінскую графіку. Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, пераклад казахскай мовы на лацінку — гэта крок да інтэграцыі ў глабальную сістэму навукі і адукацыі, забеспячэнне нашага духоўнага адзінства. Гэтую працу нам трэба праводзіць ўдумліва і паступова, без „вялікіх скокаў“. Але і зацягваць яе няма сэнсу. Галоўнае — у нас няма права на памылку».

Такаеў выступіў з крытыкай першапачатковага варыянту лацінскага алфавіту казахскай мовы[6]:

«Нацыянальная камісія не прыйшла да канчатковага рашэння па лацінскiм алфавіце, таму яшчэ занадта рана выкарыстоўваць апострафы ў газетах ці ў іншых месцах».

Пасля дадзенай заявы пачалася інтэнсіўная работа па ўкараненню новага алфавіту, пасля прыняцця якога 19 лютага Такаеў павіншаваў усіх з «гістарычнай падзеяй».

19 снежня 2018 года, выступаючы на пасяджэнні Сената, Такаеў прапанаваў узмацніць судовы пераслед у дачыненні да наркадылераў аж да пажыццёвага зняволення і нават смяротнага пакарання, паколькі іх дзейнасць можна прыраўняць да тэрарызму, пагрозлівым нацыянальным інтарэсам краіны.

8 лютага 2019 года, на слуханні ў Сенаце парламента РК па гандлёвай палітыцы ў ЕАЭС, Такаеў заявіў: «Інтэграцыя гэта найскладаны па сваёй сутнасці пошук балансу інтарэсаў. У інтэграцыі не можа быць аўтсайдэраў і тых, хто прайграў, у выйгрышы павінны быць усе ўдзельнікі працэсу».

З 20 сакавіка 2019 года выконвае абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан[7]. Атрымаў перамогу на прэзідэнціх выбарах 9 чэрвеня 2019 года.

5 студзеня 2022 года Касым-Жамарт Такаеў на фоне масавых пратэстаў і беспарадкаў у краіне змяніў Нурсултана Назарбаева на пасадзе старшыні Савета бяспекі пры тым, што ў афіцыйных дакументах было прапісана, што Назарбаеў пажыццёвы старшыня гэтага органа.

У чэрвені на рэферэндуме з тэксту Канстытуцыі Казахстана прыбралі палажэнні пра асаблівую ролю першага прэзідэнта Нурсултана Назарбаева, сваякам прэзідэнта забаранілі займаць высокія дзяржаўныя пасады, а агулам былі прынятыя 33 папраўкі. 17 верасня падпісаў чарговыя змены ў Канстытуцыю, ухваленыя на дзень раней парламентам. Папраўкі вяртаюць сталіцы ранейшую назву, Астана замест Нур-Султан, а таксама падаўжаюць тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 5 да 7 гадоў, але без права перавыбрання.

20 лістапада ў Казахстане адбыліся датэрміновыя прэзідэнцкія выбары, на якіх Касым-Жамарт Такаеў атрымаў перамогу.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Касым-Жамарт Такаеў мае ступень доктара палітычных навук, з’яўляецца аўтарам шмату прац з пытанняў міжнародных адносін. Дзейны член Сусветнай акадэміі гуманітарных і прыродазнаўчых навук, член Савета «мудрацоў» Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы, Ганаровы прафесар Шэньчжэньскага ўніверсітэта, Ганаровы прафесар і Ганаровы доктар Дыпламатычнай акадэміі МЗС Расіі, а таксама член яе апякунскага савета, Ганаровы прэзідэнт Казахстанскага ўніверсітэта па міжнародных адносінах. Акрамя таго, Такаеў з’яўляецца кіраўніком Сакратарыята З’езду лідараў сусветных і традыцыйных рэлігій, Ганаровым дэканам Жэнеўскай школы дыпламатыі і міжнародных адносін.

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Такаеў з’яўляецца шматгадовым прэзідэнтам Федэрацыі настольнага тэнісу Казахстана.

Зноскі

  1. Kassym-Schomart Tokajew // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку https://nashaniva.by/?c=ar&i=227220 https://nashaniva.by/?c=ar&i=227220
  3. https://www.neweurasia.info/archive/2001/top5/03_15_158.htm
  4. Казахстан намерен использовать Алматинскую декларацию для реализации транспортных проектов с РФ и Ираном
  5. Kazakhstan Today Архівавана 17 красавіка 2012.
  6. МИА Казинформ. Токаев высказался об апострофе в латинице. Inform.kz. Inform. Kz (18 снежня 2017).
  7. Врио президента Казахстана назначили спикера сената парламента (руск.). РИА Новости (19 сакавіка 2019). Праверана 19 сакавіка 2019.