Асклепіяд Самаскі
Асклепіяд Самаскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 320 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | III стагоддзе да н.э. |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | эпіграматыст |
Мова твораў | старажытнагрэчаская мова |
Асклепіяд Самаскі (стар.-грэч.: Ἀσκληπιάδης ο Σάμιος, нар. каля 285 да н.э.) — старажытнагрэчаскі букалічны паэт. Паходзіў з в. Самас. Захавалася 39 эпіграм, напісаных элегічным дыстыхам, у «Анталогіі», выдадзенай у Александрыі III ст. да н.э.. Творчасць Асклепіяда (як і шматлікіх іншых паэтаў эпохі элінізму) характарызуецца адарванасцю ад грамадскага жыцця і цікавасцю да асобнага чалавека. У эпіграмах Асклепіяда пераважаюць тэмы кахання і жыццёвай асалоды; эпіграмы адрозніваюцца шчырасцю і высокім мастацкім майстэрствам. Асклепіяд аказаў вялікі ўплыў на наступнае развіццё эпіграмы і антычную паэзію наогул; яго імем названы Вялікі і Малы Асклепіядавы вершы, Першая, Другая, Трэцяя, Чацвёртая і Пятая Асклепіядавы строфы, якія выкарыстоўваў у сваіх одах Гарацый.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асклепиад, греческий поэт // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.