Верш
Верш (стар.-грэч.: ὁ στίχος) — невялікі па аб’ёме, завершаны па думцы і форме лірычны або ліра-эпічны твор, напісаны вершаванай мовай. У вершы знаходзяць адлюстраванне з’явы і падзеі рознага характару (драматычныя, трагічныя, камічныя і г. д.), выяўляюцца адносіны аўтара да гэтых падзей. За шматвяковы перыяд існавання паэзія выпрацавала цэлую сістэму вершаваных жанраў (ода, эпіграма, сатыра, элегія і інш.). Багаты, разнастайны верш і па форме. Ён карыстаецца рознымі відамі рытму, гукавой арганізацыі, архітэктонікі, паэтычнага сінтаксісу, тропаў, валодае своеасаблівай інтанацыяй, кампазіцыйнымі сродкамі.
Гісторыя верша ў беларускай літаратуры
[правіць | правіць зыходнік]Вершы (творы і сам тэрмін) з’явіліся ў беларускай літаратуры на самым пачатку XVI ст. у творчасці Ф. Скарыны. Спачатку гэтым словам называлі двухрадкоўі, змацаваныя рыфмай, пасля — любы твор, напісаны вершаванай мовай.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.
Артыкул занадта кароткі |