Перайсці да зместу

Асмус Якаб Карстэнс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асмус Якаб Карстэнс
Фатаграфія
Дата нараджэння 10 мая 1754(1754-05-10)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 25 мая 1798(1798-05-25)[1][2][…] (44 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, бондар, графічны дызайнер, рысавальнік
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў Nicolaus Georg Geve[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асмус Якаб Карстэнс (ням.: Asmus Jacob Carstens; 10 мая 1754, горад Санкт-Юрген, Шлезвіг — 25 мая 1798, Рым) — дацкі і нямецкі мастак, прадстаўнік класіцызму.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям’і млынара. У 22 гады паступае ў Капенгагене ў Каралеўскую Дацкую акадэмію мастацтваў, аднак курс не скончыў — заняткі Карстэнс наведваў рэдка, на штудыі малюнка аголенай натуры наогул не з’яўляўся. Як мастак сфарміраваўся больш дзякуючы самаадукацыі. Займаўся таксама вывучэннем філасофіі, класічнай і кельцкай міфалогіі. Асноўным напрамкам у творчасці мастака была графіка і малюнак. Адмовіўся ад прысвоенага яму Акадэміяй срэбнага медаля, пасля чаго быў выключаны з Акадэміі.

З 1783 года Карстэнс жыў у Любеку і займаўся партрэтным жывапісам. У 1787—1793 гадах Карстэнс жыў і працаваў у Берліне. Пасля ўдзелу ў Акадэмічнай выставе, з карцінай «Падзенне анёлаў» у 1789 годзе да яго прыходзіць вядомасць. Па прадстаўленні прускага міністра двара мастак атрымлівае замову на афармленне каралеўскіх палацаў, а ў 1790 годзе становіцца прафесарам жывапісу берлінскай Акадэміі майстэрстваў. Да гэтага часу адносіцца яго малюнак «Бахус і Амур», які паслужыў асновай для напісанай мастаком у Рыме ў 1795 годзе аднайменнай карціны алеем.

У 1792 годзе Карстэнс атрымаў ад Акадэміі магчымасць для паездкі ў Рым. Тут ён вывучаў творы антычнага мастацтва, працы Рафаэля і Мікеланджэла, што ўплывала на манеру малюнка мастака ў гэты перыяд. У 1795 годзе ён пачынае працу над карцінай «Ноч і яе дзеці, Сон і Смерць», якая лічыцца найважнейшым творам Карстэнса. У тым жа годзе з вялікім поспехам прайшла выстава работ мастака ў Рыме, у былым атэлье Пампеа Батоні. Памёр у 1798 годзе ў Рыме і пахаваны на мясцовых пратэстанцкіх могілках. Адной з галоўных задач мастацтва, якую ставіў перад сабой мастак, было асэнсаванне класічных, антычных культурных традыцый і іх адраджэнне ў сучасным мастацтве.

У 1883 годзе ў Капенгагене быў адкрыты бронзавы помнік А. Я. Карстэнсу.

Зноскі

  1. а б Asmus Jacob Carstens
  2. а б Asmus Carstens // KulturNav — 2015. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118519298 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118519298 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.
  5. а б LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2012. Праверана 24 жніўня 2018.