Астрамір
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Астрамір | |
---|---|
|
|
Смерць | каля 1057[1] |
Бацька | Канстанцін Дабрыніч |
Дзеці | Вышата |
Дзейнасць | палітык |
Астрамі́р (у хрысціянстве Іосіф; ? — 1057) — наўгародскі пасаднік у 1054—1057.
Вядомы з першай датаванай усходнеславянскай кнігі — «Астраміравага Евангелля». Паведамляецца, што быў бацькам Вышаты і дзедам Яна Вышаціча. Паводле «Астраміравага Евангелля» быў жанаты з Феафанай, паводле Анджэя Попэ(польск.) бел., дачкой візантыйскай царэўны Ганны і Уладзіміра Святаславіча. Лічыцца сынам Канстанціна Дабрыніча. Паводле летапісаў, памёр у 1056 падчас паходу на чудзь. Але ж «Астрамірава Евангелле» сцвярджае, што ў 1057 ён быў яшчэ жывы.
Зноскі
- ↑ (unspecified title) Праверана 17 студзеня 2021.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Рыбаков Б. А. «Древняя Русь. Сказания. Былины. Летописи», Москва 1963.