Перайсці да зместу

Канстанцін Дабрыніч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Дабрыніч
Нараджэнне X стагоддзе
Смерць 1022
Бацька Дабрыня
Дзеці Астрамір

Канстанцін Дабрыніч (? — 1022) — наўгародскі пасаднік, сын і пераемнік Дабрыні, пастаўлены пасаднікам у 1017 годзе.

У 1018 годзе князь Яраслаў Уладзіміравіч, пацярпеў на поўдні паразу ад Баляслава Храбрага і Святаполка, уцёк да Ноўгарада і хацеў уцякаць далей «за мора». Але Канстанцін Дабрыніч і наўгародцы, пасеклі яго караблі і сказалі князю, што хочуць ваяваць за яго з Баляславам і Святаполкам. Яны сабралі грошы, нанялі варагаў і самі ўзброіліся. Нягледзячы на гэту паслугу, Яраслаў у 1019 годзе ўгневаўся на Канстанціна і зняволіў яго, паводле пазнейшых летапісных вестак, на 3 гады ў Растове. Затым Дабрыніч быў пераведзены ў Мурам і там, на Ацэ, быў забіты ў 1022 годзе. Яго сынам, імаверна, быў Астрамір.

  • Янин В. Л. Новгородские посадники. -- М.: Издательство МГУ, 1962
  • Фроянов И. Я. Мятежный Новгород. Очерки истории государственности, социальной и политической борьбы конца IX — начала XIII века. СПб.: Издательство С.-Петербургского университета, 1992.