Вышата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вышата
Бацька Астрамір
Дзеці Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч

Вышата (? — пасля 1064) — сын наўгародскага пасадніка Астраміра. Ваявода кіеўскага апалчэння, які адправіўся пры Яраславе Мудрым, з яго сынам, — Уладзімірам Яраславічам, у 1043 у паход на Візантыю.

Калі бура разбіла шмат рускіх лодак, і 6000 ваяроў павінны былі ісці па сушы, ніхто з лютвы не захацеў весці іх, — пайшоў толькі Вышата як правадыр апалчэння. Яно было пабіта візантыйцамі, сам Вышата быў узяты ў палон са шматлікімі ваярамі і толькі праз тры гады, па заключэнні міру з Візантыйскай імперыяй, адпушчаны на волю.

У 1064 аказаў садзейнічанне валынскаму князю Расціславу Уладзіміравічу ў захопе Тмутаракані.

Яго сынамі былі кіеўскія тысяцкія Ян Вышаціч і Пуцята Вышаціч.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]