Астэрызм (астраномія)
Астэрызм (ст.-грэч. Ἀστήρ — зорка) — лёгка адрозная група зор, якая мае гістарычна устояную самастойную назву. Астэрызмам не лічацца групы зор, якія ўключаюць ўсе значныя зоркі якога-небудзь сузор’я, напрыклад, Дэльфін, Паўночная Карона, Валасы Веранікі або Паўднёвы Крыж. Аднак у першапачатковым (і дагэтуль штодзённым) разуменні сузор’я як групы зор гэтыя паняцці блізкія і часам сінанімічныя. У прыватнасці, у ранніх антычных аўтараў сямізор’е «Каўша» было сінонімам сузор’я Вялікая Мядзведзіца, а Касіяпея эквівалентная астэрызму «W».
Паняцце астэрызм не з’яўляецца строга навуковым. Спіс астэрызмаў афіцыйна не вядзецца. З развіццём аматарскай астраноміі энтузіястамі фармуюцца каталогі астэрызмаў, якія складаюцца з зор, якія назіраюцца у непрафесійную оптыку.