Вялікая Мядзведзіца (сузор’е)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Сузор'е Вялікая Мядзведзіца)
Jump to navigation Jump to search

Вялі́кая Мядзве́дзіца (лац.: Ursa Major; народная назва — Вялікі Воз[1]) — сузор'е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор'яў дзейнай наменклатуры IAU (1930).

Вялікая Мядзведзіца (сузор’е)
Ursa major constellation map.png
Лацінская назва
(у р. скл.: Ursae Majoris)
Скарачэнне UMa
Плошча 1279,7 кв. градусаў (3,102%)
Колькасць зорак,
ярчэйшых за m+6,5
(паводле каталога Гіпарха)
209
Назіраецца ў шыротах: 90°Пн – 16°Пд (цалкам)
16°Пд – 62°Пд (часткова)

Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор'яў, якія пералічыў Пталемей . Народныя назвы: Воз, Калёсы, Конь, Калясніца, Гражуля Колы, Іллёў Воз, Давыдаў Воз, Коўш, Стажар, Ваўчыца[2].

Вялікую Мядзведзіцу часта называлі Ільёў Воз: святы Ілья быў занесены на неба жывым у агністай калясніцы. Тым часам у літоўцаў захавалася назва, якая азначае Воз Перуна. У такім разе можна рэканструяваць, што асноўны вобраз калісьці раней мог быць звязаны не са святым, а з паганскім богам Перуном. У немцаў назва гэтага сузор'я гучыць як Воз Одзіна. Апісвалі яго так: воз і тры кані. Адам Міцкевіч у паэме «Пан Тадэвуш» піша пра Мядзведзіцу як пра Давыдаў Воз і кажа, што старыя літвіны называлі яго «возам злых духаў», таму што:

"
На ім Люцыпар, калі Бога не паслухаў,
Дык млечным шляхам рваўся ўжо ў нябёс парогі,
Ды Міхаіл спыніў яго і збіў з дарогі,
І воз той паміж зор зламаны кавыляе —
Міхал-Архангел напраўляць не дазваляе.

"

Зноскі

  1. Болсун А. І., Рапановіч Я. Н. Слоўнік фізічных і астранамічных тэрмінаў. Мн., 1979.
  2. zviazda.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]