Астэрыкс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астэрыкс
Выданне
Жанр alternate history comics[d]
Аўтар Рэне Гасіні[d] і Альбер Удэрзо[d]
Дата напісання 1959
Выдавецтва Dargaud[d]
Персанажы Asterix[d], Obelix[d], Dogmatix[d], Getafix[d], Vitalstatistix[d], Cacofonix[d], Geriatrix[d], Fulliautomatix[d], Panacea[d], Unhygienix[d] і Anticlimax[d]
Продажы 385 000 000[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астэрыкс (фр.: Astérix) — галоўны персанаж серыі французскіх коміксаў «Прыгоды Астэрыкса», напісаных Рэнэ Гасіні і намаляваных Альберта Удэрза, гальскі герой, што вядзе адважную барацьбу з рымскімі захопнікамі.

Серыя распачалася 29 кастрычніка 1959 года ў часопісе «Pilote». На 2019 год выйшлі 37 тамы коміксаў. У ёй распавядаецца пра супраціў гальскага пасёлка рымлянам. Каб процідзейнічаць захопнікам жыхары пасёлка выкарыстоўваюць магічны эліксір, выраблены іх друідам. Эліксір надае моц чалавеку, які выпіў яго. Астэрыкс — галоўны герой серыі. Разам з сваім сябрам Абеліксам ён перажывае шматлікія прыгоды, якія прымушаюць яго падарожнічаць у розныя куткі свету.

Серыя пра Астэрыкса — адна з самых папулярных сярод коміксаў не толькі ў Францыі, Бельгіі, але і ў іншых краінах. Яе тамы перакладзеныя больш, чым 100 моў.

Поспех серыі прывёў да экранізацыі некалькіх тамоў, знята 10 мультфільмаў і чатыры фільмы. На аснове коміксаў створаны шматлікія гульні. Паблізу Парыжа існуе таксама тэматычны «Парк Астэрыкса».

Спіс коміксаў пра Астэрыкса[правіць | правіць зыходнік]

  1. Астэрыкс з Галліі  (фр.) (фр.: Astérix le Gaulois, 1961)
  2. Залаты серп  (фр.) (фр.: La Serpe d'or, 1962)
  3. Астэрыкс і готы  (фр.) (фр.: Astérix et les Goths, 1963)
  4. Астэрыкс - гладыятар  (фр.) (фр.: Astérix gladiateur, 1964)
  5. Прабег у Галліі (фр.: Le Tour de Gaule d'Astérix, 1965)
  6. Астэрыкс і Клеапатра (фр.: Astérix et Cléopâtre, 1965)
  7. Барацьба правадыроў (фр.: Le combat des chefs, 1966)
  8. Астэрыкс у Брытаніі (фр.: Astérix chez les Bretons, 1966)
  9. Астэрыкс і нарманы (фр.: Astérix et les Normands, 1966)
  10. Астэрыкс-легіянер (фр.: Astérix légionnaire, 1967)
  11. Арвенскі шчыт (фр.: Le bouclier Arverne, 1968)
  12. Астэрыкс на Алімпійскіх гульнях (фр.: Astérix aux Jeux Olympiques, 1968)
  13. Астэрыкс і кацялок (фр.: Astérix et le chaudron, 1969)
  14. Астэрыкс у Гішпаніі (фр.: Astérix en Hispanie, 1969)
  15. Разлад (фр.: La Zizanie, 1970)
  16. Астэрыкс у Швейцарыі (фр.: Astérix chez les Helvètes, 1970)
  17. Мясціна багоў (фр.: Le Domaine des dieux, 1971)
  18. Лаўровы вянок Цэзара (фр.: Les Lauriers de César, 1972)
  19. Прадказальнік (фр.: Le Devin, 1972)
  20. Астэрыкс на Корсіцы (фр.: Astérix en Corse, 1973)
  21. Падарунак для Цэзара (фр.: Le Cadeau de César, 1974)
  22. Вялікае плаванне (фр.: La Grande traversée, 1975)
  23. Абелікс і кампанія (фр.: Obélix et Compagnie, 1976)
  24. Астэрыкс у Бельгіі (фр.: Astérix chez les Belges, 1979)
  25. Вялікі роў (фр.: Le Grand fossé, 1980)
  26. Астэрыкс і чорнае золата (фр.: L'Odyssée d'Astérix, 1981)
  27. Астэрыкс і сын (фр.: Le Fils d'Astérix, 1983)
  28. Астэрыкс і чароўны дыван (фр.: Astérix chez Rahazade, 1987)
  29. Ружа і меч (фр.: La Rose et le glaive, 1991)
  30. Галера Абелікса (фр.: La Galère d'Obélix, 1996)
  31. Астэрыкс і актрыса (фр.: Astérix et Latraviata, 2001)
  32. Астэрыкс вяртаецца ў школу (фр.: Asterix and the Class Act, 2003)
  33. Неба падае ім на галаву (фр.: Le ciel lui tombe sur la tête, 2005)
  34. Дзень нараджэння Астэрыкса і Абелікса. Залатая кніга (англ.: Asterix and Obelix's Birthday: The Golden Book, 2009)
  35. Астэрыкс і пікты (фр.: Asterix and the Picts, 2013)
  36. Папірус Цэзара (фр. Le Papyrus de César, 2015)
  37. Астэрыкс у Італіі (фр. Astérix et la Transitalique, 2017)
  1. At Cartoon Next, Céleste Surugue shares the secrets behind Asterix's success story — 2022. Праверана 5 лютага 2024.