Галы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галы
Малюнак 1877 г.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Галія
Мова кельцкія мовы
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы брыты, галаты

Га́лы (лац.: Gallus, Galliрымская назва часткі кельцкіх народаў індаеўрапейскай групы, якія ў 1 тысячагоддзі да н. э. - сярэдзіне 1 тысячагоддзя н. э. насялялі тэрыторыю Галіі (цяперашняй Францыі, поўначы Італіі, Бельгіі і часткі Швейцарыі). Назва паходзіць ад лацінскага слова gallus (літаральна, "певень") з-за звычаю галаў упрыгожваць шлемы птушыным пер'ем.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Брэн — правадыр гальскага племя сенонаў. Бюст ў Нацыянальным музеі марскога флоту (Парыж)

Кельты сфарміраваліся як асобная група індаеўрапейскіх народаў на поўдні Цэнтральнай Еўропы ў канцы 2 тысячагоддзя да н. э. - пачатку 1 тысячагоддзя да н. э. Італікі блізка пазнаёміліся з імі ў сярэдзіне 1 тысячагоддзя да н. э., калі тыя ўварваліся ў Паўночную Італію, пацяснілі лігураў, венетаў і этрускаў. У пачатку IV ст. да н. э. у вайну паміж галамі і этрускамі ўмяшаліся рымляне.

18 ліпеня 390 г. да н. э. на рацэ Аліі (сёння не існуючы прыток ракі Тыбр) галы на чале з правадыром Брэнам ушчэнт разграмілі войска рымлян, захапілі і разрабавалі сам горад, а таксама забілі рымскіх сенатараў. Частка рымлян схавалася на Капітоліі, які галы ўзялі ў аблогу. Ваенныя дзеянні працягваліся 7 месяцаў, прычым галы некалькі разоў былі блізкія да поўнай перамогі. Згодна з паданнем, аднойчы абаронцы Капітолія былі выпадкова выратаваны гусямі. Звесткі з Паўночнай Італіі аб нападзе венетаў вымусілі галаў пайсці на перамовы. Яны пагадзіліся зняць аблогу, атрымаўшы вялізарны выкуп у 1000 фунтаў золата. Падчас выкупу Брэн кінуў на шалі ў дадатак да агаворанай вагі яшчэ і свой цяжкі меч. Збянтэжаным рымлянам ён заявіў: "Гора пераможаным!" (лац.: Vae victis!). Але на галаў напала частка рымскай арміі, што дзейнічала за мурамі Капітолія, і адабрала золата.

Галы адступілі, але паражэнне 390 г. да н. э. мела вялікае ўздзеянне на рымлян і было шырока адлюстравана ў рымскай і эліністычнай гістарыяграфіі. Марк Фурый Каміл быў вымушаны правесці хуткую ваенную рэформу, накіраваную на ўзмацненне рымскага войска. Яна дазволіла паступова адрадзіць уплыў і моц рымскай дзяржавы. У 225 - 222 гг. да н. э. рымляне падпарадкавалі галаў Паўночнай Італіі. Тут была праведзена палітыка раманізацыі насельніцтва, якая ўключала перасяленне часткі галаў у іншыя вобласці Італіі і заснаванне на месцы іх былых паселішчаў рымскіх калоній.

У 58 - 51 гг. да н. э. астатняя Галія была заваявана Гаем Юліем Цэзарам. У V ст. н. э. большая частка зямель галаў увайшла ў склад дзяржавы германцаў-франкаў.

Галы — адныя з продкаў французаў. Пасля Французскай рэвалюцыі ў Францыі выкарыстоўваецца выява гальскага пеўня як сімвал усёй нацыі. У літаратуры найменне "галы" шырока ўжываецца ў адносінах да сучасных жыхароў Францыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]