Ас-Садамія
| Гістарычная дзяржава | |||
| Ас-Садамія | |||
|---|---|---|---|
| араб. محافظة الكويت | |||
|
|||
|
|
|||
|
1990 — 26 лютага 1991
|
|||
| Сталіца | |||
| Мова(ы) | арабская | ||
| Афіцыйная мова | арабская | ||
| Грашовая адзінка | іракскі дынар | ||
Ас-Садамія ці ж Мухафаза Кувейт (араб. محافة الكويت) — 19-я[1] мухафаза Ірака, заснаваная пасля ўварвання Ірака ў Кувейт у 1990 годзе. Гэтаму папярэднічала стварэнне марыянеткавай дзяржавы — Рэспублікі Кувейт. Адмова Ірака сысці з Кувейта прывяла да вайны ў Персідскім заліве і вяртання кувейцкага ўрада 26 лютага 1991.
Стрыечны брат прэзідэнта Садама Хусейна, бачны дзяржаўны і ваенны дзеяч Ірака, Алі Хасан аль-Маджыд, які кіраваў акупацыяй Кувейта, быў прызначаны губернатарам новастворанай мухафазы. Ён пераназваў захопленую тэрыторыю, назваўшы ў гонар сваяка — Садамія. У верасні Аль-Маджыд прыняў указ, па якім усе будынкі з эмблемай або карцінамі кувейцкага эміра павінны быць спалены, а ўладальнікі арыштаваны. Кувейтцам забаранілі насіць і адрошчваць бароды[2].
У лістападзе 1990 года новым губернатарам Кувейта быў прызначаны Азіз Саліх ан-Нуман, які таксама актыўна прымаў удзел у яго акупацыі. На новай пасадзе па яго распараджэнні ў Кувейце пачаліся масавыя рабаванні. Лічыцца, што ён таксама адказны за згвалтаванні кувейцкіх жанчын.
Зноскі
- ↑ 25-летие освобождения Кувейта. islamreview.ru. Праверана 16 сакавіка 2016.(недаступная спасылка)
- ↑ Butcher Ali one of Iraq’s 'dirty dozen'