Перайсці да зместу

Вайна ў Персідскім заліве

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вайна ў Персідскім заліве

Дата 2 жніўня 199028 лютага 1991
Месца Кувейт, Ірак, Сірыя, Ізраіль, Саудаўская Аравія
Прычына Уварванне Ірака ў Кувейт
Вынік Перамога міжнароднай кааліцыі
Праціўнікі
 Кувейт
 ЗША
 Францыя
 Вялікабрытанія
 Саудаўская Аравія
 Канада
 Францыя
Сірыя Сірыя
 Егіпет
 Катар
 ААЭ
 Бангладэш
 Аман
 Ізраіль
Ірак Ірак
Сілы бакоў
700 000 вайскоўцаў[1][2] ад 350 000 да 650 000 вайскоўцаў
Страты
ад 5 500 да 19 117 забітых[3] ад 8 000 да 26 000 забітых[4][5].
Агульныя страты
~4000 забітых мірных грамадзян
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вайна ў Персідскім заліве (2 жніўня 1990 — 28 лютага 1991) — вайна паміж шматнацыянальнымі сіламі на чале з ЗША і Іракам за вызваленне і аднаўленне незалежнасці Кувейта. Адзін з найбольш вядомых ваенных канфліктаў другой паловы XX стагоддзя, адзначаны нябачаным раней размахам авіяўдараў, у тым ліку з выкарыстаннем высокадакладнай зброі.

Перадгісторыя

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заканчэння вайны з Іранам Ірак перажываў эканамічны крызіс, меў вялікі знешні доўг. Каб палепшыць фінансавы стан краіны, урад Садама Хусейна запатрабаваў ад суседняга Кувейта кампенсацыі «страт» у 2,4 млрд долараў за незаконную здабычу нафты з радовішча Румайла; спісання запазычанасці па пазыках, атрыманых ад Кувейта падчас ірана-іракскай вайны (17 млрд дол.); саступкі або здачы ў арэнду астравоў Варба і Бубіян. Патрабаванні былі адхілены[6]. Тым часам у самім Іраку вылучылі тэорыю, што Кувейт з’яўляецца штучнай дзяржавай, якая заснаваная брытанскімі каланізатарамі на тэрыторыі іракскага ўзбярэжжа[4]. У Багдадзе пачалі падрыхтоўку да ўварвання, мяркуючы, што, як і ў час вайны з Іранам, ЗША падтрымаюць іх альбо зоймуць нейтральную пазіцыю[7].

Нагодай да ўварвання іракскага войска ў Кувейт паслужыла высунутае С. Хусейнам абвінавачванне ў перавышэнні Кувейтам устаноўленых АПЕК квот здабычы нафты. Ірак абгрунтоўваў свой намер анексаваць Кувейт таксама тым, што ў перыяд Асманскай імперыі Кувейт, як і большая частка сучаснай іракскай дзяржавы, уваходзіў у склад Басорскага вілаета.

2 жніўня 1990 пачалося ўварванне іракскай арміі ў Кувейт. У аперацыі прынялі ўдзел каля 100 тыс. іракскіх вайскоўцаў. Узброеныя сілы Кувейта налічвалі каля 20 тыс. чал. Супраціўленне было ачаговым. Раніцай іракскі дэсант верталётны высадзіўся ў Эль-Кувейце, каб узяць рэзідэнцыю і захапіць эміра Кувейта. Першы штурм кувейцкая гвардыя адбіла, што дало магчымасць эміру эвакуявацца на верталёце ў Саудаўскую Аравію. Праз некалькі гадзін у Эль-Кувейт увайшлі іракскія бранятанкавыя часці. Да канца дня Кувейт амаль цалкам акупаваны. Савет Бяспекі ААН асуджае ўварванне і патрабуе неадкладнага адводу іракскіх войскаў[8].

Большасць кувейцкіх часцей адступілі ў Саўдаўскую Аравію, куды была перапраўлена значная частка танкаў і самалётаў. За два дні былі падаўлены апошнія ачагі супраціўлення. 4 жніўня ўвесь Кувейт быў акупаваны Іракам. Тым часам сусветныя цэны на нафту ўзляцелі ў некалькі разоў.

6 жніўня Савет Бяспекі ААН ўводзіць гандлёвае эмбарга супраць Ірака ў адказ на акупацыю Кувейта. 7 жніўня УС ЗША пачынаюць аперацыю «Шчыт пустыні» для абароны Саудаўскай Аравіі ад магчымага іракскага ўварвання.

8 жніўня Садам Хусейн аб’яўляе аб анексіі Кувейта, які 28 жніўня атрымаў ста­тус 19-й правінцыі Іра­ка.

12 жніўня ВМС ЗША пачынаюць марскую блакаду краіны. 14 верасня Вялікабрытанія і Францыя абвяшчаюць аб адпраўцы сваіх войскаў у Саудаўскую Аравію.

29 лістапада прынята рэзалюцыя СБ ААН 678, якая дае Іраку тэрмін да 15 студзеня для вываду сваіх войскаў з Кувейта. У адваротным выпадку сілы шматнацыянальная кааліцыі атрымліваюць права «выкарыстаць усе неабходныя сродкі» для спынення акупацыі Кувейта.

9 студзеня адбыліся перамовы ў Жэневе паміж дзаржсакратаром ЗША Джэймсам Бэйкерам і міністрам замежных спраў Ірака Тарыка Азіза сканчаюцца безвынікова. 15 студзеня заканчваецца тэрмін ультыматуму ААН. Ірак працягвае акупацыю Кувейта.

17 студзеня шматнацыянальныя сілы пачынаюць ваенную аперацыю супраць Ірака «Бура ў пустыні». 18 студзеня Ірак пачынае абстрэльваць тэрыторыю Ізраіля аператыўна-тактычнымі ракетамі СКАД.

25 студзеня іракская армія выпускае велізарную колькасць нафты ў заліў Фарсі.

29 студзеня іракская армія ўрываецца на тэрыторыю Саудаўскай Аравіі ў раёне кінутага горада Хафджы. На працягу некалькіх дзён наступленне адбіта з удзелам войскаў Саудаўскай Аравіі, Катара і марской пяхоты ЗША.

1 лютага адбыўся разгром іракскай арміі пры Хафджы.

13 лютага здзейснена бамбардзіроўка бамбасховішча Амірыя. У выніку ўдару амерыканскай авіяцыі па бамбасховішчы гінуць сотні мірных іракцаў.

22 лютага Прэзідэнт ЗША Дж. Буш дае Іраку 24 гадзіны на вывад сваіх войскаў з Кувейта.

Наступленне ў Кувейце.

24 лютага шматнацыянальныя сілы пачынаюць аперацыю «Шабля пустыні» — наземнае наступленне.

25 лютага іракская ракета СКАД падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя. Загінула 28 амерыканцаў — самыя вялікія адначасовыя страты шматнацыянальная кааліцыі за ўсю вайну.

26 лютага вызвалены Эль-Кувейт. Садам Хусейн аддае загад іракскай арміі пакінуць тэрыторыю Кувейта.

Кінутая і знішчаная тэхніка на «шашы смерці».

27 лютага здзейснена бамбардзіроўка амерыканскай авіяцыяй «Шашы смерці».

28 лютага вайна ў Персідскім заліве скончана. Кувейт вызвалены.

3 сакавіка падпісана афіцыйнае пагадненне аб спыненні агню ў Сафване.

3 красавіка Савет Бяспекі ААН прымае рэзалюцыю 687, якая падводзіць вынікі вайны.

Інфармацыйны агляд

[правіць | правіць зыходнік]

Іракская прапаганда падавала вайну як «аказанне дапамогі народу, які паўстаў супраць кувейцкага рэжыму», і вяртанне «спрадвечна іракскіх зямель, адабраных брытанскімі каланізатарамі»[9]. У Багдадзе абапіраліся на той факт, што раней кувейцкая тэрыторыя з’яўлялася часткай Асманскага Ірака, але пазней англічане адабралі рэгіён у асманаў[10]. Прапаганда ў ЗША, абапіраючыся на негатыўны інфармацыйны вопыт вайны ў В’етнаме, увяла жорсткі кантроль над сродкамі масавай інфармацыі, якія асвятлялі гэтыя падзеі, выкарыстоўваючы канфлікт як своеасаблівую піяр-кампанію[11].

Пасля вайны С. Хусейн яшчэ застаўся пры ўладзе, здушыў паўстанне курдаў на поўначы і шыітаў на поўдні. Войскі кааліцыі працягвалі ажыццяўляць патруляванне Ірака, між тым як іракскі лідар імкнуўся вызваліцца ад кантролю замежных войскаў. Новы віток ваеннага канфлікту, які прывёў да звяржэння Садама Хусейна і акупацыі краіны, адбыўся ў 2003 годзе[4].

Зноскі

  1. Gulf War Coalition Forces (Latest available) by country www.nationmaster.com. Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2013. Праверана 13 верасня 2007.
  2. Hersh, Seymour (2005). Chain of Command. Penguin Books. p. 181.
  3. August 2007 GWVIS Report (30 сентября 2007 года).
  4. а б в Война в Персидском заливе
  5. Carl Conetta. The Wages of War: Iraqi Combatant and Noncombatant Fatalities in the 2003 Conflict Архівавана 12 студзеня 2009.
  6. ВОЙНА В ПЕРСИДСКОМ ЗАЛИВЕ(недаступная спасылка)
  7. Friedman, Alan. Spider’s Web: The Secret History of How the White House Illegally Armed Iraq, Bantam Books, 1993.
  8. PBS' Gulf War Timeline
  9. [1]
  10. Разведопрос: Борис Юлин про Исламское государство(недаступная спасылка) (Здесь ошибочно говорится, что Кувейт был отделён после Первой мировой, но это произошло ещё в XIX веке)
  11. [2](недаступная спасылка)