Перайсці да зместу

Садам Хусейн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Садам Хусейн
араб. صدام حسين‎‎
прэм’ер-міністр Ірака[d]
29 мая 1994 — 9 красавіка 2003
Папярэднік Ahmad Husayn Khudayir as-Samarrai[d]
Пераемнік Махамед Бахр аль-Улум
прэзідэнт Ірака[d]
16 ліпеня 1979 — 9 красавіка 2003
Папярэднік Ахмед Хасан аль-Бакр
Пераемнік Часовы орган кааліцыі
прэм’ер-міністр Ірака[d]
16 ліпеня 1979 — 23 сакавіка 1991

Нараджэнне 28 красавіка 1937(1937-04-28)[1][2][…]
Смерць 30 снежня 2006(2006-12-30)[3][4][…] (69 гадоў)
Месца пахавання
Бацька Hussein 'Abid al-Majid[d]
Маці Subha Tulfah al-Mussallat[d]
Жонка Sajida Talfah[d] і Samira Shahbandar[d]
Дзеці Удэй Хусейн, Raghad Hussein[d], Hala Hussain[d], Rana Hussein[d], Кусей Хусейн і мерк. Ali Hussein[d]
Веравызнанне суніты
Партыя
Адукацыя
Аўтограф Выява аўтографа
Род войскаў Узброеныя сілы Ірака і Republican Guard[d]
Званне маршал
Камандаваў Узброеныя сілы Ірака
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Садам Хусейн Абд аль-Маджыд ат-Цікрыці (28 красавіка 1937, Аль-Ауджа, Салах-эд-Дзін — 30 снежня 2006, раён Казімія, Багдад) — іракскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Ірака (1979—2003), прэм'ер-міністр Ірака (1979—1991 і 1994—2003), генеральны сакратар іракскага аддзялення партыі Баас, старшыня Савета рэвалюцыйнага камандавання, маршал (1979).

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў універсітэт аль-Мустансірыя (Багдад). 3 1956 у Партыі арабскага сацыялістычнага адраджэння (Баас), член (з 1963), намеснік старшыні (з 1969), старшыня (з 1979) яе Рэгіянальнага камандавання ў Іраку. Пасля няўдалага замаху ў 1959 на прэзідэнта А. Касема эмігрыраваў. Пасля прыходу Баас да ўлады (люты 1963) вярнуўся ў Ірак, калі ўлада Баас была скінута (лістапад 1963), зняволены ў турму. Удзельнік дзяржаўнага перавароту (ліпень 1968), які зноў прывёў да ўлады Баас і яе лідара А. Х. аль-Бакра (дзядзьку С. Хусейна). 3 лістапада 1969 віцэ-прэзідэнт Ірака і намеснік старшыні Савета рэвалюцыйнага камандавання (СРК). У 1979 адхіліў аль-Бакра ад улады і сам стаў прэзідэнтам Ірака і старшынёй СРК. Дзякуючы велізарным даходам ад экспарту нафты ажыццявіў масштабныя рэформы, зрабіў ўзровень жыцця ў Іраку адным з самых высокіх на Блізкім Усходзе.

У 1980 годзе развязаў спусташальную вайну з Іранам, якая доўжылася да 1988 года. У ходзе вайны Садам Хусейн ажыццявіў аперацыю «Анфаль» супраць курдаў, падчас якой яго войска ўжыла хімічную зброю. У жніўні 1990 здзейсніў агрэсію супраць Кувейта, што прывяло да Кувейцкага крызісу (1990—1991) і міжнародных санкцый супраць Ірака.

Скінуты ў красавіку 2003 года ў выніку ўварвання войскаў шматнацыянальнай кааліцыі на чале з ЗША і Вялікабрытаніяй і пасля пакараны па прысудзе Вярхоўнага суду Ірака праз павешанне.

Зноскі

  1. Saddam Husain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Saddam Ḥusayn // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  3. http://news.bbc.co.uk/1/hi/world/middle_east/6218485.stm
  4. Saddam Husain // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.