Атлас гарадоў зямнога свету

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сустрэча рускага пасольства каля Гродна. 1565
Карта Вільні. 1576

Атлас гарадоў зямнога свету (лац.: Civitates orbis terrarum) — атлас выяваў і планаў гарадоў свету, які быў складзены Георгам Браўнам з дапамогаю Абрагама Артэлія.

Атлас выйшаў у свет у Кёльне, у 6 тамах (I — 1572, II — 1575, III — 1581, IV — 1588, V — 1598, VI — 1617) і ўтрымліваў 546 відаў, відаў з птушынага палёту і схематычных картаў гарадоў вядомага свету. Бальшыню гравюр падрыхтаваў Ф. Хогенберг, і не выключана, што менавіта Хогенберг пачаў складанне гэтага атласу. Да выяваў дадаваліся друкаваныя тлумачэнні Браўна пра гісторыю, геаграфію і эканоміку адпаведных гарадоў.

У атлас увайшоў матэрыял аўтарства больш за 100 гравёраў і мастакоў, сярод якіх былі мастак Георг (Йорыс) Хафнагель (15421600) з Антверпену (большасць арыгінальнага матэрыялу па іспанскіх і італьянскіх гарадах, апрацоўка іншага матэрыялу) і ягоны сын Якаб, вялікая колькасць непублікаваных прац і карт нідэрландскіх гарадоў Якаба ван Дэвентара (Рулафзофа) (15051575), дрэварыты Штумпфа з «Швейцарскай хронікі» (1548), віды германскіх гарадоў з «Касмаграфіі» Мюнстэра выданняў 1550 і 1572. Важным унёскам былі карты датскага картографа Хайнрыха ван Ранцау (лац. Ранцовіюс) [1526—1599] (Паўночная Еўропа, асабліва датскія гарады) і карты Себасцьяна Мюнстэра (каля 1550).

Адметным дадаткам Браўна было змяшчэнне на выявах людскіх постацяў у мясцовых строях. Як ён сам тлумачыў у прадмове да 1-га тому, гэта было зроблена не толькі дзеля прадстаўлення культурных ведаў, але, быццам, і дзеля таго, каб туркі не маглі б выкарыстаць яго атласу ў ваенных мэтах (Браўн меў на ўвазе забарону ісламу глядзець на выявы жывых істот).

Беларускія гарады ўваходзілі ў тамы II (Горадна) і III (Вільня), украінскія — у V (Львоў) том атласу.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]