Афразійскія мовы

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Афразійская
Таксон: макрасям'я
Арэал: Пярэдняя Азія, Усходняя і Паўночная Афрыка
Колькасць носьбітаў: 270—300 млн
Класіфікацыя
Катэгорыя: Мовы Еўразіі, Мовы Афрыкі
Настратычныя мовы (гіпотэза)
Заходне-настратычныя мовы
Склад
бербера-лівійскія, егіпецкая мова, кушыцкія, амоцкія, семіцкія, чадскія
Час падзелу: X—VIII тыс. да н.э.
Коды моўнай групы
ISO 639-2: afa
ISO 639-5: afa
Гл. таксама: Праект:Лінгвістыка

Афразійскія мовы (у заходняй літаратуры афраазіяцкія, састар. семіта-хаміцкая) — макрасям'я моў, распаўсюджаных у паўночнай частцы Афрыкі ад Атлантычнага ўзбярэжжа і Канарскіх астравоў да ўзбярэжжа Чырвонага мора, а таксама ў Заходняй Азіі і на востраве Мальта. Групы носьбітаў на афразійскіх мовах (галоўным чынам на розных дыялектах арабскай мовы) ёсць у многіх краінах за межамі асноўнага арэала. Агульная колькасць носьбітаў каля 253 млн. чал.

Уключае 5 (або шэсць) сем'яў моў, якія маюць прыкметы агульнага паходжання - наяўнасць роднасных каранёвых і граматычных марфем). Часам уключаецца ў больш агульнае ўтварэнне - настратычную макрасям'ю моў, якая аб'ядноўвае індаеўрапейскую, алтайскія, уральскія, паўночнакаўказскія і алтайскія сем'і. Аднак у апошні час афразійская макрасям'я выключаецца з настратычнай і разглядаецца разам з апошняй як асобная і самастойная, але бліжэйша роднасная настратычнай.

Класіфікацыя афразійскіх моў[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджванне афраазіяцкай макрасем'і моў і яе суседзі.

У лік афразійскіх моў уваходзяць як жывыя, так і мёртвыя мовы. Першыя ў наш час распаўсюджаны на шырокай прасторы, займаючы тэрыторыю Пярэдняй Азіі (ад Месапатаміі да ўзбярэжжа Міжземнага і Чырвонага мораў) і шырокія тэрыторыі Усходняй і Паўночнай Афрыкі — аж да атлантычнага ўзбярэжжы. Асобныя групы прадстаўнікоў афразійскіх моў сустракаюцца і па-за асноўнай тэрыторыяй іх распаўсюджвання. Агульная колькасць носьбітаў у наш час па розных падліках вагаецца паміж 270 млн і 300 млн чалавек. У афразійскую макрасям'ю ўваходзяць наступныя моўныя сем'і (ці галіны).

Егіпецкая галіна[правіць | правіць зыходнік]

Бербера-канарская галіна[правіць | правіць зыходнік]

Чадская галіна[правіць | правіць зыходнік]

Кушыцкая галіна[правіць | правіць зыходнік]

Амоцкая галіна[правіць | правіць зыходнік]

Семіцкая галіна[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cohen M., Essai comparatif sur le vocabulaire et la phonétique du chamito-sémitique, P., 1947.
  • Greenberg J., The languages of Africa, Bloomington, 1963.
  • Linguistics in South-West Asia and North Africa, CTI, 1970, v, 6.
  • Actes du premier Congrès International de linguistique sémitique et chamito-sémitique. Paris, 1969. Réunis par A. Caquot et D. Cohen, The Hague — P., 1974.
  • Hamito-semitica, ed. by J. and Th. Bynon, The Hague — P., 1975.
  • The Non-Semitic languages of Ethiopia, ed. by M. L. Bender, East Lansing, 1976.
  • Atti del Secondo Congresso Internazionale di linguistica camito-semitica, Firenze, 1978.
  • Diakonoff I. M., Afrasian languages, M., 1988.

Шаблон:Моўныя сем'і Афрыкі