Перайсці да зместу

Ачэ Лхама

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тыбетцы выконваюць Ачэ Лхама

Ачэ Лхама (тыб.: ཨ་ཅེ་ལྷ་མོ) — тыбецкая фальклорная опера, якая ўяўляе сабой сумесь песнапенняў і танцаў.

Назва ў перакладзе з тыбецкай азначае «сястра-багіня». Рэпертуар у асноўным узяты з кітайскіх будысцкіх паданняў і тыбецкага фальклору.

Узнікненне тыбецкай оперы адносіцца да VIII стагоддзя, калі яна ўяўляла сабой жанр рэлігійнага мастацтва. Сучасная тыбецкая опера была заснавана на гэтай базе ў XV стагоддзі Тангтонгам Гьялпа, ламай і будаўніком мастоў. Гьялпа і сем дзяўчат арганізавалі першае выступленне з мэтай збору грошай на будаўніцтва мастоў, што аблегчыла б перамяшчэнне па Тыбеце. Традыцыя працягнулася, і Лхама арганізоўвалі на розных урачыстасцях, напрыклад, на свяце Шатон.

Гьялпа злучыў у адным відзе мастацтва спевы, танец, музыку з фарльклорна-міфічнай складнікам і сутрамі. Тыбецкая опера не патрабуе арганізацыі падмосткаў. Паказ звычайна падзелены на тры часткі (уступ з рэлігійнымі песнямі і танцамі, цэнтральная змястоўная частка і фінал са святкаваннем перамогі дабра над злом), ён доўжыцца 2-3 гадзіны і музычна суправаджаецца барабанам і званочкам. Дзякуючы выкарыстанню традыцыйных масак адзін акцёр можа на працягу паданні выконваць некалькі роляў, змяняючы сваю маску. Маскі бываюць як плоскія, так і рэльефныя, а іх каляровае рашэнне дапамагае гледачу вызначыць характар героя (так, чорны колер паказвае на вераломства, белы — дабрыню, жоўты — мудрасць, чырвоны — годнасць).

XVIII стагоддзе для Лхама стала этапам імклівага пашырэння арэала папулярнасці: тыбецкую оперу пачалі слухаць у тыбецкіх супольнасцях за межамі Тыбета — у Цынхаі, Ганьсу, Сычуане і Юньнане. Тым не менш, тыбецкая опера практычна не падвяргалася за сваю гісторыю запазычанням з іншых культур, таму захавалася ў арыгінальным выглядзе.

У 2006 годзе тыбецкая опера Ачэ Лхама была ўключана ў спіс аб’ектаў нематэрыяльнай спадчыны Кітая, а з 2009-га — у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2019 годзе рэжысёр Лі Хунцын зняў дакументальны фільм «Таямнічая тыбецкая опера».

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]