Перайсці да зместу

Ашмянскія гарбарныя мануфактуры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ашмянскія гарбарныя мануфактуры — колішняя мануфактуры, якія дзейнічалі ў 18351914 гадах у Ашмянах.

Было 6 прадпрыемстваў, якімі валодалі купцы і мяшчане. Выкарыстоўваліся конныя рухавікі і вадзяное кола. Выраблялі скуры рознага гатунку: для простага абутку, шчыгрым (мяккая, шурпатая авечая ці казіная скура, аздобленыя адмысловым узорам), гамбургскі тавар з конскіх скур, а таксама шавецкія загатоўкі. На кожным прадпрыемстве працавала ад некалькіх да 95 чалавек. За год выраблялі 2-7 тысяч пудоў скур (1885 год).