Аўрааміеў манастыр (Смаленск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Манастыр
Спаса-Праабражэнскі Аўрааміеў манастыр
Спасо-Преображенский Авраамиев монастырь
Від на манастыр з Заалтарнай вежы.
Від на манастыр з Заалтарнай вежы.
54°47′03″ пн. ш. 32°03′50″ у. д.HGЯO
Краіна Сцяг Расіі Расія
Горад Смаленск
Канфесія Праваслаўе
Епархія Смаленская
Тып Мужчынскі
Дата заснавання не пазней XIII ст.
Статус Дзеючы манастыр
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аўрааміеў манастыр — адзін з самых старажытных манастыроў Смаленска.

Паводле позняга падання, заснаваны ў пачатку XIII стагоддзя, біскупам Ігнаціем, паміж 1210 і 1219 гадамі.

Спыніў існаванне ў 1611 годзе. Да 1658 у будынках манастыра размяшчаўся каталіцкі дамініканскі кляштар.

У 1658 годзе адроджаны як праваслаўны манастыр. У 1770-х гадах пабудаваны Спаса-Праабражэнскі сабор (1765 год), царква Ушэсця, дом настаяцеля, семінарскі корпус, бібліятэчныя палаты, настаўніцкія келлі. Акрамя Увядзенскай царквы і брамы манастыра, разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны, ўсе аб’екты захаваліся да сённяшняга часу.

Скасаваны ў 1917 годзе. Адроджаны ў 2002 годзе.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]