Міражскі манастыр
Выгляд
Мі́ражскі[1] манасты́р — помнік архітэктуры 12—19 стст. у г. Пскове (Расія).
Заснаваны ў 1156 наўгародскім архіепіскапам Ніфантам каля вусця р. Міражы[2] (адсюль назва).
Уключае Спаса-Праабражэнскі сабор (каля 1156; з цэглы-плінфы і каменю) — крыжова-купальны храм з масіўным барабанам і вялікім купалам (у інтэр’еры фрэскі, магчыма, грэчаскага майстра), каменныя палаты, надбрамную царкву св. Стафана (абодва будынкі 17 ст.). Манастырскі комплекс абнесены сценамі ў 1799—1805.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Міражскі манастыр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 462.
- Сойкин П. П. Спасо-Мирожский монастырь в Пскове // Православные русские обители: Полное иллюстрированное описание православных русских монастырей в Российской Империи и на Афоне. — СПб.: Воскресение, 1994. — С. 176—177.