Аўравіль
| Населены пункт | |
| Аўравіль | |
|---|---|
| 12°00′06″ пн. ш. 79°48′03″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Заснаваны | 28 лютага 1968 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | 0413 |
| Паштовы індэкс | 605101 |
| auroville.org | |
| Паказаць/схаваць карты | |
Аўравіль («горад світання») — міжнародны горад на поўдні Індыі, заснаваны ў 1968 годзе і развіваецца пад эгідай ЮНЕСКА. Размешчаны ў штаце Тамілнад побач з горадам Пандышэры. Па заяве заснавальніцы горада Міры Альфасы, горад павінен стаць эксперыментам па стварэнні інтэрнацыянальнага грамадства людзей, якія жывуць па-за палітыкай і рэлігійнымі перавагамі.
Асноўная частка жыхароў Аўравіля сілкуецца тым, што вырошчвае на сваіх агародах. Працаўнікам па найму заработная плата выдаецца не грашыма, а баламі, якія потым можна абмяняць на ежу. Пры гэтым медыцынская дапамога, адукацыя, забаўляльныя паслугі і курсы прадастаўляюцца жыхарам Аўравіля бясплатна. Супольнасць атрымлівае даход ад турызму, а таксама атрымлівае фінансавую падтрымку ад ЮНЕСКА.
У Аўравіле ёсць арт-камуны, фермы, швейныя майстэрні, навучальныя цэнтры, медыцынскія цэнтры, прадпрыемствы па вытворчасці цэглы і мэблі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| ||||||