Тамілнад
|
||
Краіна | ||
---|---|---|
Уваходзіць у | ||
Адміністрацыйны цэнтр | ||
Кіраўнік | ||
Насельніцтва (2008) |
66 396 000 [1] (6-е месца) |
|
Шчыльнасць |
511 чал./км² |
|
Плошча |
130 058 км² |
|
Часавы пояс | ||
Абрэвіятура |
IN-TN |
|
Код ISO 3166-2 |
IN-TN |
|
Афіцыйны сайт | ||
![]() |
||
Тамілнад (англ.: Tamil Nadu) — штат на поўдні Індыі, на ўзбярэжжы Бенгальскага заліва, мяжуе са штатамі Андхра-Прадэш, Карнатака, Керала, саюзнай тэрыторыяй Пандышэры. Займае 11-е месца сярод штатаў па плошчы (130 058 км², параўнальна з плошчай Грэцыі) і 6-е па насельніцтву (67 млн чалавек, 2008). Адміністрацыйны цэнтр — Чэнаі. Самы вялікі горад — Мадурай.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Заходняя і паўднёвая часткі штата халмістыя, з багатай расліннасцю, усходняя — прыбрэжныя раўніны з урадлівымі глебамі, паўночная — спалучае халмы і раўніны. Тамілнад — адзіны штат Індыі, на тэрыторыі якога ляжаць і Заходнія, і Усходнія Гаты. Сейсмічная актыўнасць нізкая. Клімат мусонны.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Тамілнад з'яўляецца самым урбанізаваным штатам (47% у 2005) і другім (пасля Махараштры) па прамысловай магутнасці штатам Індыі.
Найбольш развітыя галіны прамысловасці — ІТ-індустрыя (другое месца ў краіне пасля Карнатакі), машынабудаванне (40% нацыянальнай вытворчасці аўтамабіляў, заводы Ford, Hyindai, Nissan), чорная металургія, энергетыка, тэкстыльная прамысловасць.
У сельскай гаспадарцы занята адносна невялікая частка насельніцтва. Пры гэтым штат стаіць на першым месцы ў Індыі па вырошчванні арахісу і цукровага трыснягу і на другім (пасля Пенджаба) па збору рысу.
Добра развіты турызм. Турыстычныя цэнтры - Чэнаі, Махабаліпурам, Уці, Еркаўд.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Большасць жыхароў штата — тамілы. На тамільскай мове гавораць 89,5%, тэлугу — 5,7%, канада — 1,7%, урду — 1,5% (2001). Шырока распаўсюджана і ўсеагульна выкарыстоўваецца ангельская мова.
Індуізм спавядае 88% насельніцтва, хрысціянства — 6%, іслам — 5,6% (2001). Хрысціянская абшчына Тамілнада самая шматлікая ў краіне.
Індэкс узроўню чалавечага развіцця ў Тамілнадзе — адзін з самых высокіх у краіне — 0.736 (сярэдні па Індыі — 0.619).
Зноскі
У Сеціве[правіць | правіць зыходнік]
|