Аўсяніца танкалістая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўсяніца (мурожніца) танкалістая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Festuca tenuifolia Sibth., 1794

Сінонімы
Festuca filiformis Pourr.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  502602
NCBI  89683
EOL  1115833
IPNI  77083572-1
TPL  kew-415175

Аўсяніца (мурожніца) танкалістая (Festuca tenuifolia) — травяністая расліна сямейства метлюжковых.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна з голымі, пад мяцёлкамі больш-менш шурпатымі прамастойнымі сцёбламі вышынёй 30—60 см і цёмнымі валасніковістымі каранямі. Утварае шчыльныя дзярніны. Лісце вельмі тонкае, воласападобнае, вузкае, удоўж скручанае. Язычок амаль непрыкметны з акруглымі кароткараснічастымі вушкамі. Суквецце — вузкая слабараскідзістая мяцёлка даўжынёй 3—6 см. Каласкі 3—4-кветкавыя. Ніжнія кветкавыя лускавінкі ланцэтныя, безасцюковыя або з асцюкападобным канцом. Плодзярняўка.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пашырэнне: Еўропа, Паўночная Амерыка. На Беларусі трапляецца ў невялікай колькасці на абмежаваных тэрыторыях. Месцы росту: разнатраўна-злакавыя поймавыя лугі на бедных пясчаных глебах, адкрытыя пясчаныя ўзгоркі і грады, поймавыя дубнякі і бары на рачных тэрасах. Расце невялікімі шчыльнымі групамі.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Цвіце ў чэрвені-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Овсяница нитевидная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)