Аўтакефальная царква

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Аўтакефа́льная царква (ад грэч.: αυτός — «сам» і κεφαλή — «галава») — у праваслаўі самастойная памесная царква, адміністрацыйна цалкам незалежная ад іншых праваслаўных памесных цэркваў, якая адзіная з імі ў веравучэнні і знаходзіцца з імі ў літургічных (еўхарыстычных) зносінах[1][2].

Першыя аўтакефальныя цэрквы ўзніклі ў час адасаблення патрыярхатаў і мітраполій у правінцыях Візантыйскай імперыі. Аўтакефальнасць не варта змешваць з царкоўнай аўтаноміяй.

У старажытнасці аўтакефальнай называлася незалежная ад мясцовага мітрапаліта архіепіскапія, падпарадкаваная непасрэдна патрыярху.

Аўтакефальныя цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Падрабязней гл. таксама: Аўтакефалія, Праваслаўная царква

Паводле дыптыха, прынятага ў Канстанцінопальскай царкве, у наш час існуе 15 аўтакефальных праваслаўных цэркваў (з якіх 14 з’яўляюцца агульнапрызнанымі і адна часткова прызнаная царква), якія размешчаны ў наступнай іерархіі пашаны:[3]

  1. Канстанцінопальская (7 млн чал.)
  2. Александрыйская (1 млн чал.)
  3. Антыяхійская (1,5 млн чал.)
  4. Іерусалімская (156 тыс. чал.)
  5. Руская (160 млн чал.)
  6. Сербская (8 млн чал.)
  7. Румынская (20 млн чал.)
  8. Балгарская (8 млн чал.)
  9. Грузінская (3 млн чал.)
  10. Кіпра (500 тыс. чал.)
  11. Эладская (10 млн чал.)
  12. Польская (1 млн чал.)
  13. Албаніі (700 тыс. чал.)
  14. Чэшскіх зямель і Славакіі (74 тыс. чал.)[4]
  15. Украінская

Дыптыхі, прынятыя ў іншых памесных цэрквах, могуць некалькі адрознівацца ад дыптыха Канстанцінопальскай царквы. Напрыклад, у дыптыху Рускай праваслаўнай царквы існуе 11 агульнапрызнаных цэркваў і адна часткова прызнаная царква, якія размешчаны ў наступным парадку:

  1. Антыяхійская
  2. Іерусалімская
  3. Руская
  4. Грузінская
  5. Сербская
  6. Румынская
  7. Балгарская
  8. Кіпра
  9. Польская
  10. Албаніі
  11. Чэшскіх зямель і Славакіі
  12. Праваслаўная царква ў Амерыцы (1 млн чал.)[5]

Канстанцінопальская праваслаўная царква ў дыптыху Рускай праваслаўнай царквы адсутнічае з 14 верасня 2018 года, калі Свяшчэнны сінод РПЦ прыняў рашэнне прыпыніць памінанне патрыярха Канстанцінопальскага за богаслужэннямі, а таксама саслужэнне з іерархамі Канстанцінопальскага патрыярхата[6]. У адказ на прызнанне ПЦУ, Руская праваслаўная царква выключыла са свайго дыптыха Эладскую царкву (3 лістапада 2019 года)[7][8] і Александрыйскую царкву (8 лістапада 2019 года)[9][10].

Існуюць таксама аўтаномныя цэрквы, якія падпарадкаваныя якой-небудзь аўтакефальнай царкве (напрыклад, Сінайская царква залежная ад Іерусалімскай).

Часткова прызнаныя аўтакефаліі[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўная царква ў Амерыцы[правіць | правіць зыходнік]

Аўтакефалія ПЦА была нададзена Рускай праваслаўнай царквой у 1970 годзе.

Праваслаўныя цэрквы, якія прызнаюць аўтакефалію ПЦА:

Астатнія Праваслаўныя цэрквы не прызнаюць аўтакефальны статус ПЦА, у той жа час не аспрэчваючы яе кананічнасць, таму што лічаць яе самакіравальнай часткай Рускай праваслаўнай царквы[11][12].

Праваслаўная царква Украіны[правіць | правіць зыходнік]

Аўтакефалія ПЦУ была прадстаўлена Канстанцінопальскай праваслаўнай царквой у 2019 годзе[13].

Праваслаўныя цэрквы, якія прызнаюць аўтакефалію ПЦУ:

Астатнія Праваслаўныя цэрквы або не прызнаюць кананічны статус ПЦУ, або пакуль не давалі афіцыйных каментарыяў наконт яе прызнання.

Самачынныя аўтакефаліі[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя непрызнаныя праваслаўныя цэрквы[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя 15 аўтакефальных кананічных праваслаўных цэркваў, пералічаных вышэй, існуюць іншыя дэ-факта незалежныя цэрквы, што ўзніклі ў XVII—XXI стагоддзях. Многія з іх не прызнаюцца 15 кананічнымі праваслаўнымі цэрквамі.

  1. Руская праваслаўная царква замежжам. 17 мая 2007 года ў Маскве быў падпісаны Акт аб кананічных зносінах РПЦЗ і РПЦ, які адзначыў уваходжанне большай часткі РПЦЗ пад юрысдыкцыю Маскоўскага патрыярхата на правах самакіравальнай царквы.
  2. Расійская праваслаўная аўтаномная царква
  3. Руская сапраўдна-праваслаўная царква
  4. Украінская аўтакефальная праваслаўная царква кананічная
  5. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква
  6. Руская праваслаўная стараверская царква
  7. Руская дрэўлеправаслаўная царква
  8. Дрэўлеправаслаўная паморская царква
  9. Дрэўлеправаслаўная старапаморская царква федасееўскага сагласа

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Прот. Владислав Цыпин Автокефалия // Православная энциклопедия. Том I. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2000. — С. 199—202. — 752 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-89572-006-4
  2. Dr. Lewis J. Patsavos, Ph.D. Unity and Autocephaly: Mutually Exclusive?
  3. Other Orthodox Churches // Ecumenical Patriarchate of Constantinople
  4. Митрополит Иларион (Алфеев), протоиерей Олег Корытко, протоиерей Валентин Васечко. История религий. — 2018. — С. 244.
  5. Церковь в Америке
  6. Эксперт: РПЦ дала адекватную оценку притязаниям Константинополя. ТАСС, 14.09.2018.
  7. Заявление Священного Синода Русской Православной Церкви, 17.10.2019
  8. Руская праваслаўная царква, у сувязі з прызнаннем Праваслаўнай царквы Украіны з боку прадстаяцеля Эладскай праваслаўнай царква Ераніма II, спыніла еўхарыстычныя зносіны з ім, хоць і выказала імкненне захаваць малітоўныя зносіны з тымі з архірэяў Эладскай царквы, хто не стане прызнаваць кананічнасць ПЦУ — Патриарх Кирилл впервые не помянул на литургии главу Элладской церкви // РИА Новости, 03.11.2019
  9. РПЦ прекратит поминовение Александрийского патриарха из-за его поддержки ПЦУ. Интерфакс, 8.11.2019.
  10. Руская праваслаўная царква спыніла малітоўныя і еўхарыстычныя зносіны з патрыярхам Александрыйскім Феадорам II, але захавала царкоўныя зносіны з архірэямі Александрыйскай царквы, акрамя тых, якія падтрымалі ці ў будучыні падтрымаюць ПЦУ — Журналы заседания Священного Синода от 26 декабря 2019 года. Журнал 151. Патриархия.ru.
  11. ПРАВОСЛА́ВНАЯ ЦЕ́РКОВЬ В АМЕ́РИКЕ//БРЭ
  12. Православная Церковь в Америке: СПРАВКА Pravmir
  13. Все члены синода Константинополя подписали томос об автокефалии ПЦУ Российская газета
  14. Патриарх Варфоломей подписал указ о признании ПЦУ Euronews

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]